Беларуская Служба

Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай

08.12.2021 09:33
47-гадоваму Аляксандру Плескацэвічу далі 2 гады «хіміі».
Ілюстрацыйны здымакhttps://flagmaster.com.ua/flag/belarusii-1.html

Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай.


Суд Ляхавічаў асудзіў 47-гадовага Аляксандра Плескацэвіча паводле артыкулаў аб хуліганстве (ч.1 і ч.2 арт. 339 КК РБ ) за тое, што ён пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбай хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў – «Света, я вас кахаю».

Мужчына тлумачыў: «Я напісаў на слупе надпіс: »Света, я вас кахаю«. Такім чынам я хацеў паказаць, што кандыдатка ў прэзідэнты 2020 года Святлана Ціханоўская мне падабаецца як жанчына. Таму я нанёс гэты надпіс на слуп».

У выніку Плескацэвіча асудзілі на 2 гады «хіміі».

яс/Вясна