X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Палітычнага ўцекача з Беларусі ў Польшчы судзяць за нелегальны пераход мяжы

14.01.2022 11:12
Сам беларус Віталь Л. і праваабаронцы ўпэўненыя, што іх няма за што судзіць. Яны спадзяюцца на апраўдальны вырак.
    ()
Суд у Бялай Падлясцы (Польшча) Фота: svaboda.org

14 студзеня ў раённым судзе Белай Падляскі ў Польшчы пачаўся разгляд крымінальнай справы палітычнага ўцекача з Беларусі, 32-гадовага Віталя Л., які нелегальна перасек мяжу Польшчы, пераплыўшы Буг, і дваіх ягоных знаёмых, якіх следства лічыць яго памагатымі.

На суд Віталь прыйшоў з жонкай і адвакаткай Малгажатай Язвінскай. Патрымаць абвінавачанага прыйшлі некалькі чалавек, у тым ліку беларусы, якія жывуць у Белай Падляскай.

Віталь мае 3-гадове дзіця.

Пры вобшуку ў яго забралі пашпарт. Калі польскі суд звярнуўся ў снежні ў кансулат з пытаннем, ці ёсць у іх інфармацыя пра пашпарт абвінавачанага, яны адказалі, што ніякіх звестак пра гэта ня маюць.
Што сказаў Віталь?

Перад пачаткам суду Віталь заявіў "Радыё Свабода":

«Як сказала мая адвакатка, то назбіралі артыкулаў на 10 гадоў. Многія прапаноўвалі дапамогу і падтрымку», – распавядае Віталь.

Ён кажа, што ягонай мэтай было трапіць на польскі бок, а далей ён нічога не планаваў. Трапіў у балота, вяртацца ў раку – было страшна за сваё жыццё, бо там бы яму ніхто не прыйшоў на дапамогу. Звярнуўся да сяброў, бо хацеў, каб яны пракантралявалі працэс здачы памежнікам і паведамілі родным, што ён жывы і здаровы.

«Была стрэсавая сітуацыя. Казалі яшчэ, што ў тых, хто нелегальна пераходзіць мяжу, стралялі. Там маглі забіць, схапіць і пасадзіць. А я далёка не бандыт», – дадае мужчына.

Ён падкрэслівае, што ў яго ніколі не было судзімасцяў, «максімум штраф за паркоўку», ён нічога кепскага ў жыцці не зрабіў, проста спрабаваў памагчы пратэстам, выступіць супраць гвалту. Паводле мужчыны, ён думаў, што калі перабярэцца праз мяжу, у Польшчы яго абароняць. Калі ж даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу, быў здзіўлены.

«Дуда выказваў падтрымку беларусам, гаварыў пра дапамогу. Кажучы пра гэта, трэба быць адказным за свае словы. Многія беларусы спадзяюцца на гэтую дапамогу. І калі дазваляеш дапамогу, то трэба яе аказваць», – кажа Віталь.

У той жа час Віталь выказаў удзячнасць польскаму народу за падтрымку беларусаў і падкрэсліў, што ня хоча, каб паводле ягонай сітуацыі «судзілі ўсю Польшчу і ўсіх палітычных уцекачоў».

«І самі палякі – гэта добры і мілы народ, які мне вельмі дапамагаў. Мая сітуацыя – гэта выключэнне. І некампетэнтнасць канкрэтных людзей, якія працавалі ў той дзень. І гэтае затрыманне... Я перажываю больш за ўсё за мужа сяброўкі (памежніка, якога адхілілі ад працы), а не за сябе. Не хачу каб праз мяне пакутавалі, тым больш без прычыны, таму што сітуацыя абсурдная», – кажа Віталь.

Ён дадаў, што ад суду чакае цалкам апраўдальнага прысуду.

«У мяне не было мэты нашкодзіць Польскай дзяржаве і парушыць польскія законы. Усё, што ў мяне было ў галаве – гэта тое, што польскі бок прапаноўваў дапамогу і я хацеў ёй скарыстацца», – кажа Віталь.
 
Што сказалі іншыя абвінавачаныя?

Сяброўку Віталя, якая нарадзілася ва Украіне, і яе мужа, польскага памежніка, якога пасля інцыдэнту часова адхілі ад службы, абвінавачваюць у дапамозе нелегальнага пераходу мяжы. Паводле абвінавачання, яны нібыта ўтраіх былі ў змове. Але сяброўка Віталя віну адмаўляе:

«Я яго ведаю 15 гадоў. Гэта муж маёй сяброўкі. Мы ведалі, што адбываецца ў Беларусі, як там пераследуюць людзей. Пасля выбараў Віталь актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, яго шукалі спецслужбы. У яго дома зрабілі ператрус і забралі пашпарт. Ён хаваўся 5 месяцаў. Пра тое, што ён хоча пераплысці раку, я ведала, але ня ведала, калі канкрэтна.

У той дзень, калі ён гэта зрабіў, я толькі хацела праверыць, што ён жывы, і паведаміць пра гэта ягонай жонцы. Гэта быў сакавік, было холадна. Бо я чытала, што бывалі выпадкі, калі людзей знаходзілі беларускія сілавікі і вярталі назад. І таму я толькі хацела быць сведкай, што з ім усё ў парадку», – кажа жанчына.

Паводле яе, калі Віталь пераплыў раку, напісаў ёй SMS. Убачыўшы раніцай паведамленне, яна адразу праверыла ягонае месцазнаходжанне і паехала разам з мужам яго шукаць. Пры гэтым жанчына паведаміла Віталю, што калі яны будуць блізка, пачнуць сігналіць, каб ён, у сваю чаргу, іх знайшоў.

Калі муж і жонка знайшлі Віталя, ён быў у спецыяльным адзенні, увесь мокры. Пара пасадзіла яго ў машыну. Па дарозе іх спынілі памежнікі. Жанчына расказала, што пры затрыманні супрацоўнікі памежнай службы не дазволілі ёй патэлефанаваць адвакату, нягледзячы на тое, што яна аб гэтым прасіла.

Муж сяброўкі Віталя, польскі памежнік, распавёў, што калі ягоная жонка сабралася ехаць да Віталя, ён вырашыў яе суправадзіць. Жанчына ехала за рулём.

Пры гэтым яны вырашылі, што як толькі ўбачаць па дарозе памежнікаў, адразу ж ім паведамяць аб тым, што Віталь мае патрэбу ў дапамозе і трапіў на польскі бок нелегальна. Па дарозе яны праехалі машыну памежнай службы з камерамі, аднак пустую. Пры гэтым сужэнцы спецыяльна спыніліся, сігналілі і свяцілі ліхтаром, які ўзялі з сабой у дарогу, каб памежнікі іх заўважылі. Аднак безвынікова. Потым яны ўбачылі, што да іх хтосьці ідзе. Гэта быў Віталь. Пасля таго, як пара пасадзіла яго ў сваю машыну, яны збіраліся ехаць да службы памежнай.

«Мы ехалі ў іх бок, а яны ў наш. Калі яны нас затрымалі, я адразу ім паведаміў што ў нашай машыне, той, хто нелегальна перасек мяжу, я не хаваўся», – сказаў польскі памежнік, якога адхілілі ад службы пасля інцыдэнту з Віталём.

"Радыё Свабода" / вх