Беларуская Служба

Пажылыя палякі ў выпадку COVID-19 атрымалі магчымасць цягам 48 гадзін трапіць на прыём да лекара

24.01.2022 16:44
Хворы пажылы пацыент можа быць абследаваны лекарам у паліклініцы альбо, у выпадку праблем з перасоўваннем, падчас хатняга візіту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/S_Photo

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пастанову, згодна з якой кожны пацыент, старэйшы за 60 гадоў, у выпадку ізаляцыі з-за COVID-19 атрымае магчымасць прайсці абследаванне ў тэрапеўта цягам 48 гадзін. Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі лічыць, што рэалізацыя новаўвядзення магчымая, нягледзячы на складанасці ў медыцынскіх установах, у тым ліку кадравыя.

- У мяне ёсць прыклады таго, што хуткая рэакцыя ўрачоў дазволіла пацыентам не ісці ў бальніцу. Арганізацыйна гэта можна зрабіць – лекар не абавязкова павінен ехаць да пацыента, можна такіх пацыентаў прымаць у медыцынскіх установах. Паліклінікі працуюць у асноўным да 18:00 гадзіны, такім чынам можна іх прымаць пасля 18:00-й.

Згодна з пастановай, хворы пажылы пацыент можа быць абследаваны лекарам у паліклініцы альбо, у выпадку праблем з перасоўваннем, падчас хатняга візіту.

Новыя правілы крытыкуе медыцынскае асяроддзе, зазначаючы, што для рэалізацыі новаўвядзення звычайна няма рэсурсаў, і перш за ўсё кадравых.

вс