Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Суверэнітэт і свабода Украіны ды Беларусі мае для нас стратэгічнае значэнне

29.01.2022 11:49
Анджэй Дуда адзначыў, што маштаб збору расійскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы з'яўляецца беспрэцэдэнтным з 1989 года.
Rada Bezpieczeństwa Narodowego. Prezydent Andrzej Duda podsumował spotkanie z przedstawicielami rządu i opozycji
Rada Bezpieczeństwa Narodowego. Prezydent Andrzej Duda podsumował spotkanie z przedstawicielami rządu i opozycjiTwitter/BBN

Увечары 28 студзеня на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што маштаб збору расійскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы з'яўляецца беспрэцэдэнтным з 1989 года. Сітуацыя ў гэтай частцы Еўропы мае для Польшчы асаблівае значэнне, дадаў прэзідэнт Польшчы:

-Для нас гэта вельмі важна. Польшча ўваходзіць у НАТА і ЕЗ, а таксама непасрэдна мяжуе з Украінай. Мы таксама непасрэдна мяжуем з Беларуссю. Бяспека, суверэнітэт і свабода Украіны, гэтак жа як суверэнітэт, бяспека і свабода Беларусі – гэта важныя, стратэгічныя для нас пытанне. Добра, што на польскай палітычнай сцэне пануе глыбокае перакананне адказнасці за гэтыя справы.

У пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Канцылярыі прэзідэнта, польскага ўрада, а таксама прадстаўнікі парламенцкіх фракцый. Галоўная мэта сустрэчы заключалася ў вызначэнні ўнутранай і міжнароднай палітыкі ў сітуацыі пагрозы ўварвання Расіі ва Украіну.

iar/эж


Рада нацбяспекі Польшчы абгаворвае агрэсіўныя дзеянні Расіі

28.01.2022 13:11
Пасяджэнне склікаў прэзідэнт Анджэй Дуда.