Беларуская Служба

Былы канцлер Германіі судзіцца з Бундэстагам

13.08.2022 09:12
Ён патрабуе аднавіць свае асаблівыя паўнамоцтвы, адкліканыя ў траўні.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гаворка пра фінанансаванне дзяржавай офісу ў Берліне з некалькімі супрацоўнікамі, паведамляе партал штодзённай газеты «Bild».

Юрыст Герхарда Шродэра Мішэль Нагель лічыць рашэнне бюджэтнага камітэта Бундэстага аб скарачэнні сродкаў незаконным. «Такія рашэнні не маюць права дзейнічаць у дэмакратычнай прававой дзяржаве», – кажа Нагель.

Як нагадвае «Bild», былога канцлера жорстка крытыкуюць за лабіраванне расійскіх энергетычных кампаній і цесныя сувязі з Уладзімірам Пуціным. Аднак, бюджэтны камітэт не абгрунтаваў частковую адмену прывілеяў Шродэра працай у энэргетычных кампаніях або сваім стаўленнем да расійскай вайны супраць Украіны, падкрэслівае газета.

Летась утрыманне офіса Шродэра і некалькіх супрацоўнікаў каштавала дзяржбюджэт больш за 400 тысяч еўра. Былыя супрацоўнікі канцлера пакінулі працу неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне ў знак пратэсту супраць прарасійскіх настрояў свайго шэфа, падкрэслівае «Bild».

Нягледзячы на адмену прывілею мець офіс і супрацоўнікаў, Шродэр «працягвае атрымліваць шчодрую пенсію ў памеры 8300 еўра, а таксама мае права на асабістую ахову».

ав/niezalezna.pl