Беларуская Служба

Саміт АБСЕ ў Лодзі: Расія ў агні крытыкі

01.12.2022 14:49
Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што Расія нясе адказнасць за параліч працы гэтай міжнароднай арганізацыі.
 ,    s    t  T             t
Анджэй Дуда, міністр замежных справаў Польшчs Збігнеў Раў і генtральны сакратар АБСT Хельга Шмід падчас паседжання Рады міністраў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў ЕўропtPAP/Roman Zawistowski

Расія ў агні крытыкі падчас саміту АБСЕ ў Лодзі. Кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў падчас паседжання міністэрскай рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе адзначыў, што Расія нясе адказнасць за параліч працы гэтай міжнароднай арганізацыі, якая аб’ядноўвае амаль 60 краінаў.

Польскі міністр, які з’яўляецца сёлетнім старшынём АБСЕ, назваў «скандальнымі» абвінавачванні Расіі ў тым, што «ўлады ў Варшаве штурхаюць АБСЕ ў прорву». У гэтым кантэксце Збігнеў Раў распавёў пра сёлетнюю пазіцію Расіі ў Арганізацыі:

-Менавіта Расія ў лютым адмовілася ад адноўленага дыялогу аб еўрапейскай бяспецы. Менавіта Расія ў сакавіку адмовілася падоўжыць мандат спецыяльнай маніторынгавай місіі ва Украіне. Нарэшце, менавіта Расія ўвесь год блакавала прыняцце бюджэту АБСЕ.

Расія, выкарыстоўваючы прынцып аднагалоснасці, таксама не згодная з выбарам Эстоніі ў якасці краіны, якая ўзначаліць працу АБСЕ ў 2024 годзе. У наступным годзе Арганізацыю ўзначаліць Паўночная Македонія.

Кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, якому Польшча не выдала ўязную візу, у Лодзі няма. Практычна паралельна з самітам у Лодзі расійскі міністр падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве абвінаваціў Польшчу ў тым, што яна «капае магілу» для АБСЕ.

Між тым, прысутны ў Лодзі кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба заклікаў Еўрасаюз увесці санкцыі супраць расійскай ракетнай прамысловасці. Украінскі міністр таксама ацаніў, што для АБСЕ было б лепш, калі б яна працавала без Расіі.

ав

Кіраўнік МЗС: Мы заклікаем міжнародную супольнасць спыніць расійскую агрэсію

01.12.2022 09:23
У сераду ў Лодзі адбылося заключнае паседжанне сустрэчы грамадзянскай супольнасці АБСЕ.