Беларуская Служба

97 гадоў таму Польскае радыё атрымала ліцэнзію на вяшчанне

19.08.2022 15:01
Дазвол, выдадзены на 20 гадоў, даваў права будаваць і эксплуатаваць радыёабсталяванне на тэрыторыі ўсёй краіны.
Аўдыё
  • 97 гадоў таму Польскае радыё атрымала ліцэнзію на вяшчанне

Рэкламны плакат Польскага Радыё, 1930-ыя Рэкламны плакат Польскага Радыё, 1930-ыя

97 гадоў таму, 18 жніўня 1925 года, Польскае радыё атрымала ліцэнзію на трансляцыю агульнанацыянальнай радыёпраграмы. Дазвол, выдадзены на 20 гадоў, даваў права будаваць і эксплуатаваць радыёабсталяванне на тэрыторыі ўсёй краіны.

У конкурсе на атрыманне ліцэнзіі ўдзельнічалі дзесяць прадпрыемстваў і кампаній, у тым ліку Польскае таварыства радыётэхнікі, якое мела лепшыя тэхнічныя магчымасці і найбольшыя шанцы на перамогу. Аднак перамагло прадпрыемства «Польскае радыё», якое праз восем месяцаў, а 17-й гадзіне 18 красавіка 1926 года пачало рэгулярную трансляцыю праграмы з радыёстанцыі ў Варшаве.

Заснавальнікамі Польскага радыё, звязанага з электрыфікацыйным канцэрнам «Siła i świat», былі доктар Зыгмунт Хамец і інжынер Тадэвуш Сулоўскі. Пра пачаткі радыёвяшчання ў Польшчы расказваў у 1979 годзе сузаснавальнік канцэрна «Siła i świat» Януш Рэгульскі. Ён нагадаў, што Зыгмунт Хамец вярнуўся з Парыжа ў 1923 годзе, захоплены радыё:

-Хамец, жывучы ў Парыжы, трапіў у эпоху, калі радыё нарадзілася. Увесь свет ашалеў на гэтым пункце. Хамец вярнуўся з Парыжа ў 1923 годзе цалкам апанаваны ідэяй радыё. Ён вяртаўся з глыбокім перакананне, што неабходна як мага хучэй пачаць радыёвяшчанне ў Польшчы.

Перад тым, як у красавіку 1926 года радыё пачало рэгулярнае вяшчанне, 1 лютага 1925 года быў дадзены першы пробны эфір, і гэтая дата лічыцца пачаткам польскага радыёвяшчання. У нядзелю ўвечары а 18-й гадзіне на вяшчальнай станцыі Радыётэхнічнага таварыства ў Варшаве інжынер Раман Руднеўскі сказаў у мікрафон: «Гэта пробная радыёстанцыя ПТР, хваля 385 метраў».


Будынак Польскага радыётэхнічанга таварыства, другая палова 1920-ых гадоў, вул. Нарбута, 29, Варшава

Будынак Польскага радыётэхнічанга таварыства, другая палова 1920-ых гадоў, вул. Нарбута, 29, Варшава

Піяністка Марыя Вількамірска была першай салісткай, якая выступіла перад мікрафонам Польскага радыё на вяшчальнай станцыі Польскага радыётэхнічнага таварыства на вуліцы Нарбута ў Варшаве:

-Памятаю свой першы выступ як салістка і піяністка адначасова. Прафесар Штромэнтэль і вядучы праграмы абмяркоўвалі, ці напэўна пускаць у эфір твор для фартэпіяна. Фартапіяна вельмі кепска гучыць на радыё. Але прафесар сказаў, што паспрабуем, што я стану першай салісткай, якая зайграе на фартапіяна на радыё. Памятаю, што тады я выконвала творы Рахманінава.


Супрацоўнікі Польскага радыётэхнічнага таварыства,  каля 1925 г. Супрацоўнікі Польскага радыётэхнічнага таварыства, каля 1925 г.

Напачатку праграмы Польскага радыё слухалі менш за 5 тысяч чалавек. Уся праграма трансліравалася ў прамым эфіры, пераважна ўвечары. Радыё развівалася хуткімі тэмпамі, і дзякуючы айчыннай вытворчасці радыёпрыёмнікаў, пачатай у 1920-я гады, радыёхвалі дасягалі ўсё большай аўдыторыі. Рэжысёр і аўтар радыёп’ес Збігнеў Капалька прыгадваў пачатак свайго захаплення радыё:

-Тады была такая эпоха, калі радыё здавалася нейкім цудам. Хтосьці апранаў жахлівыя навушнікі, якія невыносна сціскалі вушы, але чалавек чуў голас дыктара, разумеў тэкст. І сам факт чутнасці гэтага голасу ўспрымаўся як цуд. Хтосьці здалёк гаворыць яму чалавечым голасам, чытае санеты Шэкспіра, ці вершы Міцкевіча – гэта быў цуд.

Польскае радыё ад самага пачатку акцэнтавала ўвагу на развіцці рэгіянальных цэнтраў вяшчання. Радыёстанцыі паслядоўна ствараліся ў Кракаве, Познані, Катавіцах і Вільні. У 1930 годзе вяшчальная станцыя Польскага радыё з’явілася ў Львове, а ў 1938 годзе ў Баранавічах.

Слухайце аўдыё!

эж

«Магія радыё, мікрафону і студыі мяне «ўсмактала» так, як губка ўсмоктвае ваду»

13.01.2022 12:11
Размова з Нінай Баршчэўскай – першым галоўным рэдактарам Беларускай служба Польскага радыё на 30-гадовы юбілей рэдакцыі.

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа святкуе сваё 30-годдзе

13.01.2022 08:28
Падтрымка, якую палякі цяпер аказваюць беларусам, гэта таксама заслуга Беларускай службы, кажа кіраўнік праграмы Анджэй Рыбалт.

Польскае радыё пачало працу па аднаўленні запісаў з верасня 1939 году

14.05.2022 13:35
Гаворка ідзе пра запісы, якія ўвайшлі ў другую частку зборніка грамафонных пласцінак, выратаваных ад знішчэння гітлераўцамі.

Пачалося вяшчанне адмысловай праграмы Польскага радыё на ўкраінскай мове

28.05.2022 13:32
Канал будзе паведамляць пра сітуацыю ва Украіне, што адбываецца на акупаванай расійскімі захопнікамі тэрыторыі, а таксама парады для ўкраінцаў у Польшчы.