Беларуская Служба

Мова не дае супакою Крамлю

19.08.2019 15:55
Расейскія ўлады занепакоеныя нацыянальным адраджэннем ва Украіне ды Беларусі.
Аўдыё
  • Расейскія СМІ палохаюць Крэмль масавай беларусізацыяй
Moskauer Kreml
Moskauer KremlShutterstock.com

За гэтым яны бачаць дыскрымінацыйную лінгвістыку: жаданне дэрусіфікаваць грамадства ды адштурхнуць ад Расеі.

На днях расейскі пра крамлёўскі сайт Lenta.ru прыпусціў атаку на беларускія ды ўкраінскія ўлады. Прычына – моўная палітыка Кіева ды Менску. Расейскія журналісты заяўляюць, што расейскай мове ўлады гэтых краінаў вынеслі прысуд. Прысуд палягае на тым, каб скарачаць выкарыстанне расейскай мовы, дэрусіфікаваць грамадства, што павінна вывесці гэтыя краіны з расейскага абшару ўплываў.

Крытыка Украіны за развіццё нацыянальнай культуры ды мовы даўно ідзе з Масквы. Навіной становіцца моўная крытыка ў дачыненні да Беларусі. Лукашэнка доўгія гады быў прыхільнікам русіфікацыі ды змагаўся з адраджэннем беларускасці.

Аднак расейцаў непакоіць тое, што цяпер улады больш нейтральна ставяцца да беларускай мовы ды культуры, спынілі пераслед за «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг, з’явіліся надпісы па-беларуску ў грамадскіх месцах. У Маскве ў гэтым бачаць жаданне Лукашэнкі праз нацыянальную мабілізацыю выбіць глебу з-пад ног прыхільнікаў паглыблення інтэграцыі з Расеяй.

Што стаіць за гэтай медыйнай атакай расейскіх СМІ, якім не падабаецца нацыянальнае адраджэнне на постсавецкай прасторы. Ці Крэмль хоча зрабіць мову інструментам сепаратызму ў Беларусі, як гэта сталася на Данбасе?

Пра гэта мы гаворым з палітолагам з Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч