Беларуская Служба

Расея ідзе на шляху аўтарытарызму

02.09.2019 17:45
Лета 2019 года ў Расеі было вельмі гарачым у палітычным значэнні.
Аўдыё
  • У Расеі ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць грамадзтва
Пратэсты апазыцыі ў МасквеEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Апроч прыродных катаклізмаў: пажараў ды навадненняў, у краіне меў месца маштабны палітычны крызіс. На вуліцы Масквы выйшлі тысячы незадаволеных расейцаў у пратэсце супраць фальсіфікацыяў падчас мясцовых выбараў у Маскве. Лакальны палітычны дыспут разросся да агульнанацыянальных маштабаў. 

Другі год пуцінская апошняга прэзідэнцкага тэрміну Крэмль быў заняты абмеркаваннем варыянтаў падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Пуціна, прарывам ізаляцыі Расеі на міжнароднай арэне.

Што тычацца сітуацыі ўнутры краіны, расейскія ўлады заняліся скарачэннем сацыяльных трансфераў для грамадства і ўзмацненнем кантролю над выбарамі ўладных структураў. Тут стаўка была зроблена на прасоўваннем сваіх кандыдатаў у безальтэрнатыўных умовах. Улады пачалі не дапускаць апазіцыю да выбараў.

Гэта прывяло да пратэстаў у Расеі, у першую чаргу «палыхнула» Масква. Абараныя грамадзяне маштабам махлярстваў ды фальсіфікацыяў выйшлі на вуліцы з пратэстамі. Улады кінулі міліцыю на паднаўленне грамадскага незадавальнення і завялі крымінальную справу за ўдзел у «масавых непарадках».

У Расеі пачынаецца эпоха «новых рэпрэсіяў», кажа палітолаг Павал Усаў, з якім мы абмяркоўваем сітуацыю ў Расеі.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі