Беларуская Служба

Закаханне можна выявіць па працэсах мозгу

18.02.2021 17:22
З закаханнем звязаныя працэсы, шмат складаных аперацый з яшчэ больш складанымі назвамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарshutterstock.com/ Krakenimages.com

Любоў і каханне – тэмы шматлікіх літаратурных твораў. Звычайна яны ўспрымаюцца намі, як нешта выключна людскае, што ўваходзіць у нейкія вышэйшыя сферы і спосабы ўспрымання свету. Аднак не ўсё так проста. Або нават, усё нашмат складаней, чым думае любы закаханы чалавек. Вялікая частка працэсаў у нашым арганізме сыходзіць ад мозгу і звязана з чыста біялагічнымі ды хімічнымі з'явамі. Падрабязна пра гэта расказаў доктар медычных навук, працаўнік Торуньскага ўніверсітэту Марэк Юргоўскі:

-Мы з’яўляемся таксама аб’ектам культурна-цывілізацыйнай эвалюцыі, якая хутчэйшая за біялагічную. Таму такія элементы нашага жыцця разглядаем не толькі з біялагічнага пункту гледжання. Так што ў нас паўстае грымучая сумесь, як пачуццяў, так і чыстай біялогіі, фізіялогіі, неўралогіі. Сэрца б’ецца хутчэй у людзей закаханых або звязаных эмацыйна са сваім партнёрам. Падымаецца ціск крыві, мы становімся таксама менш свядомымі сваіх дзеянняў! Але адначасова мусім усведамляць, што мозг, які з’яўляецца цэнтрам любові і закахання пабудаваны з клетак, як і ўвесь арганізм. Наш мозг, паводле навейшых дадзеных, складзены з 85 мільярдаў нейронаў і столькі ж нервовых клетак. Таму калі мозг будзе правільна працаваць, ён функцыянуе дзякуючы гэтай сетцы, мільярдамі нейронаў, клетак з асаблівымі рысамі. Іі дэндрыты, аксоны ствараюць неверагодную нейронную сетку нашага мозгу.

З закаханнем звязаныя працэсы, шмат складаных аперацый, з яшчэ больш складанымі назвамі. Аднак, некаторыя з іх добра вядомыя. Адным з самых важных гармонаў, які прысутнічае ў працэсе закахання зʼяўляецца дапамін. Ён дазваляе нам адчуваць шчасце, а яго пастаянна вытворчасць – выдатны гарант стабільнасці і трываласці адносін.

-Хімічныя змены, якія адбываюцца ў мозгу закаханых людзей, адбываюцца пад уплывам актыўных нейрамедыятараў і гармонаў. На першым этапе кахання, які называем закаханнем, адбываецца выкід гармонаў шчасця, у тым ліку дапаміну, пра які вы напэўна чулі. Дапамін вельмі важны ў стварэнні іншых рэчываў у арганізме. Ён прысутнічае ў дапамінергічнай сістэме, якая знаходзіцца ў структуры сістэмы ўзнагароджання. І вось з закаханнем прама звязаная ў нашым целе сістэма ўзнагароджання. Дзякуючы дапаміну працуюць два рэцэптары ў гэтай сістэме – D1 i D2. І гэта мы ведаем, дзякуючы даследаванням, якія былі праведзены на жывёлах.Зараз ведаем, што гэтыя працэсы, якія прыходзяць у нашых далёкіх родных па эвалюцыі, можам суаднесці да нас.

Не ўсё аднак так проста. Дапамін выдзяляецца не толькі ў працэсе закахання. Яго можна заступіць ці выдзеліць у працэсах менш пазітыўных. Так, што будзьце ўважлівымі, каб не заступіць каханне нейкім шкодным рэчывам, якое выпадкова стварае дапамін хутчэй.

-Дапамін працуе таксама стымулююча. Ён з’яўляецца вельмі важным нейрамедыятарам, які спрычыняцца да адчування эйфарыі. Аднак факт, што мы знаходзімся пад уплывам дапаміну не заўсёды абазначае, што мы закаханыя, бо, напрыклад, калі ўжываем какаін – ствараецца такая ж субстанцыя.

Рэакцыі мозгу ключавыя для закахання. Нельга забываць аднак і пра тое, што выклікае гэтыя рэакцыі – гэта перадусім тое, як вядзе сябе асоба, у якую мы закаханы. Яе выгляд, вопратка, сацыяльны статус – усе чыннікі важныя. Аднак, ёсць яшчэ і адзін агульны фактар. Ім з’яўляецца пах. Пах каханага чалавека, хочам таго ці не заўсёды будзе нас цягнуць не толькі да яе ці яго, але і да спакою і шчасця.

-У Каламбійскім універсітэце, у Канадзе, былі праведзены даследаванні, дзе закаханыя жанчыны спалі на футболках, якія раней насілі іх партнёры. Быў занатаваны спакайнейшы сон і змяншэнне вытворчасці гармону стрэсу – картызолу. А калі яны спалі на футболцы з водарам чужога мужчыны, гэта выклікала занепакоенасць і павышэнне ўзроўню картызолу. Такую залежнасць у закаханых асоб выявілі ў гэтым папулярным «тэсце футболкай». Калі казаць пра ўспрыманне стымулаў паху і іншых, якія мы прымаем несвядома то былі іншыя цікавыя даследаванні. Напрыклад, студэнтаў абаіх полаў зачынялі ў пакоі, дзе раней распылялі гармоны. І калі студэнтка апынулася ў пакоі, дзе былі мужчынскія гармоны, то назіралася актыўнасць мозгу ў абшарах звязаных з сексуальнасцю. І анлагічна, у мужчынаў, зачыненых у памяшканні з жаночымі гармонамі, былі больш актыўныя тыя ж часткі мозгу. Канешне ніхто не ведаў, не адчуваў гэтых пахаў, але спрацавала падсвядомасць.

Калі вы сталі больш свядомыя працэсаў, якія праходзяць з вашым мозгам у стане закахання – гэта выдатна. Дзясяткі навукоўцаў штодзённа працуюць у гэтым напрамку і прыходзяць да ўсё новых вынікаў. Нягледзячы на то, што гэты матэрыял гадоў праз 10 будзе менш актульным – адно не зменіцца: уплыў біялогіі, хіміі ды іншых працэсаў на нашае самаадчуванне. І гэта добра.

Альберт Ежы Вяжбіцкі

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка