Беларуская Служба

Беларускамоўныя палякі ў Літве лічаць роднай мовай польскую

10.10.2019 10:03
Амаль ніхто з беларускамоўных палякаў у Літве не называе сваю мову «беларускай».
Аўдыё
  • Варшаўскі мост. А.Ізергіна пра беларусаў у Літве.
  (),            ,        .
Аўтобус Вільня—Брынкішкі (Брынкішкес), які курсіруе са сталіцы Літвы ў вёскі на паўночны захад ад горада, дзе аўтахтоннае насельніцтва размаўляе пераважна на польскай мове.Viktar Korbut

У 2011 годзе 36 227 жыхароў Літвы назвалі сябе беларусамі. У 2015-2018 гадах магістр гістарычных навук з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ізергіна праводзіла этнаграфічныя даследаванні сярод беларусаў Літвы. Іх вынікамі яна падзялілася падчас VIII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Вільні сёлета ў верасні.

Алена Ізергіна: — Ідэнтычнасць беларусаў у Літве ў значнай ступені залежыць ад самаідэнтыфікаыі беларусаў у Беларусі.

Адным з сацыякультурных фактараў фарміравання ідэнтычнасці беларусаў Літвы з'яўляецца беларуская мова.

Рэспандэнты прадстаўляюць тры пакаленні жыхароў Літвы. Першае — аўтахтоны. Другое — тыя, хто пераехаў у пасляваенны час. І трэцяе — тыя, хто нарадзіўся ў апошні час на тэрыторыі Літвы.

Беларуская мова выкарыстоўваецца пераважна ў паўсядзённым жыцці і ў вуснай форме. Яна выкарыстоўваецца ў літаратурнай форме і ў прастамоўнай.  Яшчэ адна сфера — гэта беларускія дыялекты на беларуска-літоўскім паграніччы. Існуе таксама беларускі ўплыў на маўленне іншых нацгруп.

Аднак валоданне беларускай мовы не з’яўляецца крытэрыем ідэнтыфікацыі носьбіта з беларускай нацыяй.

На гэтай тэрыторыі пражываюць палякі, якія карыстаюцца “простай мовай” — беларускай.

Даследчык Валерый Чэкман заўважаў, што беларускамоўныя палякі лічаць польскую мову “культурнай” і “кніжнай”, з чужымі людзьмі стараюцца размаўляць па-польску. На пытанне, якую мову беларускамоўныя палякі лічаць роднай, нават тыя, якія размаўляюць выключна па-беларуску, без разваг называлі польскую. Толькі адзінкі называлі роднай мовай простую. Ніхто з апытаных не называў яе беларускай.

Алена Ізергіна зрабіла цікавае назіранне пра ўплыў рэлігіі на фарміраванне ідэнтычнасці беларусаў Літвы. І, напрыклад, у той час, як у БССР многія касцёлы і цэрквы былі закрыты, у Літоўскай ССР рэлігійнае жыццё было больш свабодным, — адзначае даследчыца.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост