Беларуская Служба

Я.Качыньскі: Даўзбраенне польскай арміі неабходнае, асабліва ў сувязі з вайной ва Украіне

25.09.2022 09:01
Старшыня кіроўнай польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі падкрэсліў, што калі Украіна прайграе, Польшча стане наступнай на шляху Расіі.
Яраслаў КачыньскіPAP/Maciej Kulczyński

Даўзбраенне польскай арміі неабходнае, асабліва ў сувязі з вайной ва Украіне, падкрэсліў старшыня кіроўнай польскай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі на сустрэчы з жыхарамі Уроцлава.

Ён падкрэсліў, што калі Украіна прайграе, Польшча стане наступнай на шляху Расіі.
«Мы павінны быць да гэтага гатовыя», – сказаў Яраслаў Качыньскі і прызнаў, што ўзмацненне польскага войска можа выклікаць супраціў у грамадстве:

- Магчыма, давядзецца прымаць і менш папулярныя рашэнні. Наша армія павінна быць вялікай. Гэта наш абавязак, і нашая палітычная групоўка гатова ўзяць на сябе адказнасць за гэта, – сказаў Качыньскі.

Кіраўнік партыі «Права і справядлівасць» заявіў, што «святы абавязак» Польшчы – зрабіць усё, каб Украіна выйграла вайну з Расіяй. Ён таксама адзначыў, што ў Еўропе ёсць краіны – напрыклад, Нямеччына – якія павінны павялічыць падтрымку Украіны:

- Германія можа шмат зрабіць, але не робіць, і ўсё роўна імкнецца да таго, каб быў заключаны нявыгадны для Украіны мір, які заахвоціў бы Расію працягваць наступ, – сказаў Качыньскі.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што мэтай гэтага далейшага маршу будзе Польшча.

IAR/яс