Украіна прыгразіла адказам на рашэнне ўрада Венгрыі забараніць уезд тром высокапастаўленым украінскіх вайскоўцам. Адносіны паміж дзвюма краінамі застаюцца напружанымі ўжо шмат месяцаў.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга ў Telegram заявіў, што Кіеў пакідае за сабой права на адпаведныя меры ў дачыненні да Будапешта. Венгерскі ўрад распачаў працэдуру ўключэння трох украінскіх вайскоўцаў у санкцыйны спіс. Гаворка ідзе пра начальніка штаба Сухапутных войскаў, камандуючага Заходняга аператыўнага камандавання і кіраўніка дэпартаменту мабілізацыі Мінабароны Украіны. Венгрыя ўжо забараніла уезд украінскім вайскоўца на сваю тэрыторыю.
Напружанне ўзмацнілася пасля гібелі мужчыны з падвойным — украінскім і венгерскім — грамадзянствам, якога нібыта збілі падчас мабілізацыйных захадаў ва Украіне. У дадатак, на Закарпацці спрабавалі падпаліць царкву ў вёсцы з венгерскім насельніцтвам, а на яе сценах з’явіліся антывенгерскія лозунгі. Венгерскі ўрад дамагаецца прызнання асоб, адказных за мабілізацыю, персонамі нон грата ў ЕС.
PAP/эж