Беларуская Служба

Спіс забароненых у ЕС расійскіх СМІ будзе пашыраны

15.05.2024 15:30
Забарона на вяшчанне для тых СМІ, якія маніпулююць грамадскай думкай, з’яўляецца элементам 14-га пакета санкцый супраць Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадары краінаў-членаў Еўрасаюза пагадзіліся на забарону вяшчання на тэрыторыі ЕС для чарговых расійскіх СМІ, якія абвінавачваюцца ў распаўсюджванні дэзынфармацыі. Гаворка ідзе пра «Voice of Europe», « РИА Новости», «Российская газета» і «Известия», даведалася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Нагадваем, забарона на вяшчанне для тых СМІ, якія маніпулююць грамадскай думкай, прасоўваюць раскол і трывогу, стала элементам 14-га пакета санкцый супраць Расіі, прапанаванага Еўракамісіяй. Паколькі ўзгадненне ўсяго пакета, які ўключае эканамічныя абмежаванні, у тым ліку на імпарт ЗПГ, працягваецца, між тым выбары ў Еўрапарламент хутка набліжаюцца, было вырашана, што рашэнне аб забароне на вяшчанне для чатырох расійскіх СМІ будзе прынятае цяпер. Чатыры згаданыя СМІ ўключаныя ў той жа спіс, у які адразу пасля нападу Расіі на Украіну былі ўнесеныя інфармацыйнае агенцтва «Sputnik» і тэлебачанне RT( раней Russia Today). Між тым, рэалізацыя згаданых санкцый – гэта асобнае пытанне, паколькі аказваецца, што не ўсе краіны ўвялі забарону на «Sputnik» і тэлебачанне RT. Пры гэтым Еўракамісія заклікае выканаць згаданую забарону.

IAR/аз

Літва хоча на больш працяглы час абмежаваць трансляцыю тэлепраграм вытворчасці Расіі і Беларусі

21.04.2024 15:00
Зараз віленскія ўлады павінны час ад часу падаўжаць тэрмін дзеяння пастановаў.