Вакцынa амерыканскай кампаніі Moderna.PAP/EPA/CJ GUNTHER
У наступным месяцы Еўрапейскі Саюз плануе ўхваліць чацвёртую вакцыну супраць COVID-19, пацвердзілі прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі. Гаворка ідзе пра вакцыну амерыканскай кампаніі Jansen Pharmaceutica.
Вакцынацыя ў ЕС была адной з тэм відэаканферэнцыі міністраў аховы здароўя 27 краін-членаў.
На дадзены момант ЕС пагадзіўся на прымяненне прэпаратаў амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Pfizer і яе нямецкага партнёра BioNTech, таксама амерыканскай кампаніі Moderna. У сваю чаргу вакцына брытанскай кампаніі AstraZeneca верагодна павінна быць зацверджаная ў канцы бягучага месяца.
аз