X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы

06.08.2020 11:00
Пра дом, у якім жывуць прывіды, спявае гурт De Mono.
Аўдыё
Marek Kościkiewicz
Marek KościkiewiczWojciech Kusiński/Polskie Radio

Гурт De Mono паяўляўся ўжо ў якасці героя гэтай перадачы. Сёння я хачу прадставіць вам чарговую кампазіцыю гэтага калектыву. Хаця трэба адзначыць, што з дадзенай групай у Польшчы атрымалася даволі вялікая неразбярыха. Чаму – скажу пазней. На пачатку крыху інфармацыі на тэму гісторыі гурту.

De Mono быў заснаваны ў 1984 годзе гітарыстам Марэкам Касьцікевічам (на здымку), басістам Пётрам Кубячыкам ды ўдарнікам Дарыюшам Крупічам. Росквіт сваёй папулярнасці музыканты перажылі ў 80-ыя гады ды ў першай палове 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. У 1991 годзе здарыўся крызіс сярод членаў групы, у выніку якога на нейкі час была спынена творчая дзейнасць, але праз год гурт вярнуўся на сцэну ў крыху змененым складзе і нават запісаў свае самыя вялікія хіты.

У 2007 годзе з калектывам расстаўся Дарыюш Крупіч, а ў 2008 Марэк Касьцікевіч заснаваў групу з такім жа назовам, у склад якой уваходзілі як члены арыгінальнага гурту, так і новыя музыканты. І менавіта з гэтага часу, з 2008 году, ішло судовае разбіральніцтва паміж былымі калегамі – Касьцікевічам ды Кшывым па пытанні правоў на назву De Mono і права выконваць песні, напісаныя Касьцікевічам. У 2018 годзе суд прыняў саламонавае рашэнне – абодва выканаўцы могуць карыстацца назвай De Mono. І такім чынам на польскай музычнай эстрадзе існуюць два гурты пад такой жа назвай. Дарэчы, гэта не адзіны выпадак, калі колішнія сябры разышліся і змагаюцца за правы да ранейшых супольных дасягненняў.

А я прапаную вам песню ў выкананні гурту De Mono, якая называецца «W tym domu straszy», што можна свабодна перакласці на беларускую мову наступным чынам: «У гэтым доме ёсць прывіды».

 

W tym domu straszy nie chodź tam o zmroku

Już tyle razy mówił ci to każdy wokół

Gdy staniesz w progu pęknie strop runie dach

W tym cichym domu blady mieszka strach

W tym domu straszy nie chodź tam o brzasku

Źle z oczu patrzy nawet psu co targa łańcuch

Ktoś nocą łazi światło ktoś pali w dzień

W tym domu dziwne rzeczy dzieją się

W tym domu dziwne rzeczy dzieją się

Nie mów sobie po cichu co będzie to będzie

Lecz uważaj dziewczyno uważaj na siebie

Bo możesz trafić kto wie gorzej niż źle

W tym domu straszy mówią tak na mieście

Co ma się zdarzyć niechaj się już zdarzy wreszcie

Więc popchnij bramę otwórz drzwi zdejmij płaszcz

W tym dziwnym domu mieszkam właśnie ja

W tym domu straszy nie wierz tym złym plotkom

Spójrz ile twarzy patrzy z ram na każdym kroku

Nie ufaj plotkom nie ma się czego bać

W tym domu mieszkam już od dwustu lat

 

У гэтым доме ёсьць прывіды, не хадзі туды пасля змяркання. Ужо столькі разоў казаў табе пра гэта кожны навокал. Калі твая нага ступіць на парог, трэсне скляпенне, абваліцца дах. У гэтым ціхім доме бледны жыве жах.

У гэтым доме жывуць прывіды, не хадзі туды світанкам. Дрэнныя намеры мае нават сабака, які цягне ланцуг. Нехта ноччу бадзяецца, святло хтосьці паліць у дзень. У гэтым доме дзіўныя рэчы адбываюцца.

Не кажы сабе ціхенька – што будзе, тое будзе, але будзь асцярожнай, дзяўчына, сачы за сабою, бо ты можаш трапіць, хто ведае, горш, чым дрэнна.

У гэтым доме ёсць прывіды, так кажуць у горадзе. Што павінна здарыцца, хай урэшце здарыцца. І таму піхні браму, адчыні дзверы, здымі плашч. У гэтым дзіўным доме жыву я. У гэтым доме ёсць прывіды. Не вер дзіўным плёткам. Зірні, колькі твараў глядзіць з рамаў на кожным кроку. Не вер плёткам, няма чаго баяцца. У гэтым доме жыву менавіта я. У гэтым доме я жыву ўжо 200 гадоў.

W tym domu straszy – даслоўна гэта можна перакласці як «у гэтым доме пужае», але гаворка ідзе пра прывіды, якія пужаюць людзей, таму лепш сказаць «у гэтым доме ёсць (жывуць) прывіды».

Gdy staniesz w progu – калі ступіш на парог. Гэта, зразумела, фразеалагізм, які азначае не літаральна «ступіць на парог», але мае больш шырокае значэнне – увайсці кудысьці, у нейкае памяшканне.

Blady mieszka strach – бледны жыве жах. Звычайна, калі паляк нечага вельмі перапужаецца, ён кажа, што «na niego padł blady strach», гэта значыць, што ён адчуў бледны жах – вельмі вялікі страх.

Źle z oczu patrzy – у сваю чаргу гэтае ўстойлівае выражэнне датычыць не толькі сабакаў, як у дадзенай кампазіцыі, але таксама людзей. Калі нехта кажа, што “komuś źle z oczu patrzy”, гэта азначае, што ён дрэнна ацэньвае дадзенага чалавека, нават не ведаючы яшчэ дакладна яго характару або яго паводзінаў, але з першага позірку робіць выснову, што гэты чалавек не вельмі добры, што ў яго дрэнныя намеры.

Uważaj na siebie – будзь асцярожны, сачы за сабой, каб не трапіць у небяспеку.

нг