Саміт НАТА ў Анкары, які прайшоў 7–8 ліпеня 2026 года, быў ключавой сустрэчай лідараў НАТА, якая павінна пацвердзіць адзінства Альянсу, неабходнасць глыбокіх рэформаў арганізацыі і мінімізаваць трансатлантычную напружанасць.
Сустрэча ў Анкары праходзіла пад знакам абмеркавання канцэпцыі «НАТА 3.0» і ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на павышэнне адказнасці еўрапейскіх краін за абарону Старога кантынента.
Трансатлантычныя сувязі і іх умацаванне, развіццё салідарнасці паміж хаўруснікамі, а таксама вызначэнне Расіі як галоўнай пагрозы для Альянсу — гэта найважнейшыя пытанні, якія прэзідэнт Польшчы падымаў падчас саміту НАТА ў Анкары. У тым ліку Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) звяртаў увагу на дзеянні, накіраваныя на пашырэнне трубаправодаў.
— Я буду паслядоўна імкнуцца да таго, каб трубаправоды, якія ў цяперашні час заканчваюцца на былой мяжы Усходняй і Заходняй Германіі, былі накіраваны ў Польшчу, у Цэнтральную Еўропу. Гэтая інфраструктура двайнога прызначэння, якая таксама дае магчымасць павысіць бяспеку на ўсім усходнім флангу НАТА. Саміт — гэта магчымасць для мяне і для ўсёй Цэнтральнай Еўропы зноў падняць гэтае пытанне, — заявіў прэзідэнт Польшчы.
У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) пераконваў, што Польшча павінна думаць пра будучыню.
— Кожны дзень мы больш бяспечныя, але кожны дзень мы таксама павінны прыкладаць больш намаганняў, таму што пагроза таксама расце, — сказаў віцэ-прэм'ер.
Ён падкрэсліў, што Польшча прымае далейшыя рашэнні па ўзбраенні, якія павышаюць яе бяспеку і ўмацоўваюць усходні фланг Альянсу.
— Калі мы вырашаем вырабляць крылатыя ракеты далёкага радыусу дзеяння, больш за 900 км, такія як Barracuda 500, умацоўваем усходні фланг амерыканскай тэхналогіяй, пацвярджаем хаўрусніцкія магчымасці, абмяркоўваем, як інтэграваць увесь усходні фланг і павялічыць выдаткі, то мы больш бяспечныя. Ці ўсё ўжо завершана ў гэтым плане? Не, таму што працэс пастаўкі тэхнікі, павышэння кваліфікацыі нашых войскаў і абʼяднання магчымасцей, такіх як ваенная мабільнасць, яшчэ не завершаны, — дадаў міністр абароны.
Пры нагодзе саміту польская дэлегацыя таксама прасоўвала тэму пастаяннай прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы.
Галоўнай тэмай сустрэчы ў Анкары было выкананне рэзалюцый мінулагодняга саміту ў Гаазе, у тым ліку імкненне дасягнуць да 2035 года ўзроўню выдаткаў на абарону ў памеры 5% ВУП. У гэтым плане генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ (Mark Rutte) высока ацаніў Польшчу.
— Ваша краіна ўкладвае велізарныя грошы ў сваю армію. Польшча па сутнасці дасягнула ўсіх сваіх мэтаў. У цяперашні час яна рэфармуе свае ўзброеныя сілы. ЗША цвёрда адданыя падтрымцы Польшчы. Мы чулі гэта ад кожнага палітыка ў ЗША. Але, вядома, мы павінны гарантаваць, што будзем максімальна моцнымі, — заявіў Марк Рутэ.
Генсакратар НАТА падкрэсліў, што краіны-члены цяпер павінны выконваць рашэнні мінулагодняга саміту ў Гаазе, які вызначыў мінімальны парог выдаткаў на ўзбраенне на ўзроўні 3,5 працэнта ВУП, плюс 1,5 працэнта на інвестыцыі, звязаныя з абаронай.
У цяперашні час, паводле справаздачы НАТА, толькі пяць краін перавышаюць гэты ўзровень. Сярод іх Літва, Эстонія, Латвія, Польшча і Грэцыя.
Але ёсць і такія члены Альянсу, якія адстаюць, на што звярнуў увагу прэзідэнт ЗША, які патрабуе, каб еўрапейскія краіны ўзялі на сябе асноўную адказнасць за канвенцыйную абарону кантынента.
У гэтым аспекце Дональд Трамп (Donald Trump) чарговы раз раскрытыкаваў урад у Мадрыдзе, называючы Іспанію «жахлівым партнёрам».
— Іспанія, яны ні на што не згодныя. І не варта іх падтрымліваць. Я маю на ўвазе, што ў пэўным сэнсе мы аўтаматычна іх падтрымліваем, бо мы абараняем гэты рэгіён, таму яны там. Але мы не павінны гэтага рабіць, і мы не павінны гандляваць з імі — я больш не хачу з імі гандляваць. Яны безнадзейныя людзі. Дрэнныя людзі, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Раней Дональд Трамп зноў запатрабаваў ад Даніі Грэнландыю і раскрытыкаваў улады ў Капенгагене за адсутнасць адпаведнага фінансавання аўтаномнай тэрыторыі, што зрабіла яе ўразлівай перад Кітаем і Расіяй.
Ён таксама пагражаў вывесці амерыканскія войскі з усёй Еўропы.
Адной з тэм, якія закраналіся на саміце, была падтрымка Украіны. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пераконваў партнёраў аказаць Украіне дадатковую дапамогу. Гаворка ішла не толькі пра сродкі на ўзбраенне, але і ракеты да сістэм «Patriot», якія здольныя збіваць расійскія балістычныя ракеты. Уладзімір Зяленскі таксама заклікаў краіны НАТА ўзмацніць санкцыі супраць Расіі.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц (Friedrich Merz) перакананы, што Расія не пераможа Украіну, а Альянс павінен даслаць Маскве выразны сігнал па гэтым пытанні.
— Мы будзем працягваць дапамагаць Украіне. Мы распачалі ў Еўропе сумесную ініцыятыву, каб падтрымліваць Украіну на суму 70 мільярдаў еўра ў 2026 і 2027 гадах. Расія можа пакласці канец гэтай вайне. Чым хутчэй мы скончым гэты канфлікт, тым лепш для Еўропы, Расіі і міру ва ўсім свеце, — заявіў Фрыдрых Мерц.
Канцлер Германіі выказаў надзею, што саміт у Анкары будзе імпульсам для НАТА стаць мацнейшым і больш аб’яднаным.
Саміт НАТА ў Анкары праходзіў у канструктыўнай атмасферы, ацаніў эксперт па міжнародных справах Барталамей Кот (Bartłomiej Kot). Паводле яго, гэта адбылося ў першую чаргу дзякуючы дыскусіям, прысвечаным развіццю патэнцыялу еўрапейскай абаронна-прамысловай базы і яе сувязям з амерыканскай прамысловасцю.
— За кулісамі ўсяго гэтага — штодзённай працы НАТА, адбываецца шмат цікавых і адчувальных аператыўных дасягненняў, якія, безумоўна, таксама адпавядаюць амерыканскаму бачанню, то бок канцэпцыі «НАТА 3.0», якая ўлічвае большую адказнасць еўрапейцаў за канвенцыйную абарону Еўропы. Але трэба прызнаць, што яны (дасягненні
Саміт НАТА ў Анкары, які прайшоў 7–8 ліпеня 2026 года, быў ключавой сустрэчай лідараў НАТА, якая павінна пацвердзіць адзінства Альянсу, неабходнасць глыбокіх рэформаў арганізацыі і мінімізаваць трансатлантычную напружанасць.
Сустрэча ў Анкары праходзіла пад знакам абмеркавання канцэпцыі «НАТА 3.0» і ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на павышэнне адказнасці еўрапейскіх краін за абарону Старога кантынента.
Трансатлантычныя сувязі і іх умацаванне, развіццё салідарнасці паміж хаўруснікамі, а таксама вызначэнне Расіі як галоўнай пагрозы для Альянсу — гэта найважнейшыя пытанні, якія прэзідэнт Польшчы падымаў падчас саміту НАТА ў Анкары. У тым ліку, Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) звяртаў увагу на дзеянні, накіраваныя на пашырэнне трубаправодаў.
— Я буду паслядоўна імкнуцца да таго, каб трубаправоды, якія ў цяперашні час заканчваюцца на былой мяжы Усходняй і Заходняй Германіі, былі накіраваны ў Польшчу, у Цэнтральную Еўропу. Гэтая інфраструктура двайнога прызначэння, якая таксама дае магчымасць павысіць бяспеку на ўсім усходнім флангу НАТА. Саміт — гэта магчымасць для мяне і для ўсёй Цэнтральнай Еўропы зноў падняць гэтае пытанне, — заявіў прэзідэнт Польшчы.
У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) пераконваў, што Польшча павінна думаць пра будучыню.
— Кожны дзень мы больш бяспечныя, але кожны дзень мы таксама павінны прыкладаць больш намаганняў, таму што пагроза таксама расце, — сказаў віцэ-прэм'ер.
Ён падкрэсліў, што Польшча прымае далейшыя рашэнні па ўзбраенні, якія павышаюць ейную бяспеку і ўмацоўваюць усходні фланг Альянсу.
— Калі мы вырашаем вырабляць крылатыя ракеты далёкага радыусу дзеяння, больш за 900 км, такія як Barracuda 500, умацоўваем усходні фланг амерыканскай тэхналогіяй, пацвярджаем хаўрусніцкія магчымасці, абмяркоўваем, як інтэграваць увесь усходні фланг і павялічыць выдаткі, то мы больш бяспечныя. Ці ўсё ўжо завершана ў гэтым плане? Не, таму што працэс пастаўкі тэхнікі, павышэння кваліфікацыі нашых войскаў і абʼяднання магчымасцей, такіх як ваенная мабільнасць, яшчэ не завершаны, — дадаў міністр абароны.
Пры нагодзе саміту польская дэлегацыя таксама прасоўвала тэму пастаяннай прысутнасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы.
Галоўнай тэмай сустрэчы ў Анкары было выкананне рэзалюцый мінулагодняга саміту ў Гаазе, у тым ліку імкненне дасягнуць да 2035 года 5-працэнтнага парога ВУП штогадовых выдаткаў на абарону. У гэтым плане генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ(Mark Rutte) высока ацаніў Польшчу.
— Ваша краіна ўкладвае велізарныя грошы ў сваю армію. Польшча па сутнасці дасягнула ўсіх сваіх мэтаў. У цяперашні час яна рэфармуе свае ўзброеныя сілы. ЗША цвёрда адданыя справам Польшчы. Мы чулі гэта ад кожнага палітыка ў ЗША. Але, вядома, мы павінны гарантаваць, што будзем максімальна моцнымі, — заявіў Марк Рутэ.
Генсакратар НАТА падкрэсліў, што краіны-члены цяпер павінны выконваць рашэнні мінулагодняга саміту ў Гаазе, які вызначыў мінімальны парог выдаткаў на ўзбраенне на ўзроўні 3,5 працэнта ВУП, плюс 1,5 працэнта на інвестыцыі, звязаныя з абаронай.
У цяперашні час, паводле справаздачы НАТА, толькі пяць краін перавышаюць гэты ўзровень. Сярод іх Літва, Эстонія, Латвія, Польшча і Грэцыя.
Але ёсць і такія члены Альянсу, якія адстаюць, на што звярнуў увагу прэзідэнт ЗША, які патрабуе, каб еўрапейскія краіны ўзялі на сябе асноўную адказнасць за канвенцыйную абарону кантынента.
У гэтым аспекце Дональд Трамп(Donald Trump) чарговы раз раскрытыкаваў урад у Мадрыдзе, называючы Іспанію «жахлівым партнёрам».
— Іспанія, яны ні на што не згодныя. І не варта іх падтрымліваць. Я маю на ўвазе, што ў пэўным сэнсе мы аўтаматычна іх падтрымліваем, бо мы абараняем гэты рэгіён, таму яны там. Але мы не павінны гэтага рабіць, і мы не павінны гандляваць з імі — я больш не хачу з імі гандляваць. Яны безнадзейныя людзі. Дрэнныя людзі, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Раней Дональд Трамп зноў запатрабаваў ад Даніі Грэнландыю і раскрытыкаваў улады ў Капенгагене за адсутнасць адпаведнага фінансавання аўтаномнай тэрыторыі, што зрабіла яе ўразлівай перад Кітаем і Расіяй.
Ён таксама пагражаў вывесці амерыканскія войскі з усёй Еўропы.
Адной з тэмаў, якія закраналіся на саміце была падтрымка Украіны. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пераконваў партнёраў аказаць Украіне дадатковую дапамогу, гаворка не толькі пра сродкі на ўзбраенне, але таксама ракеты да сістэмаў «Patriot», якія здольныя збіваць расійскія балістычныя ракеты. Уладзімір Зяленскі таксама заклікаў краіны НАТА ўзмацніць санкцыі супраць Расіі.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц(Friedrich Merz) перакананы, што Расія не пераможа Украіны, а Альянс павінен даслаць Маскве выразны сігнал па гэтым пытанні.
— Мы будзем працягваць дапамагаць Украіне. Мы распачалі ў Еўропе сумесную ініцыятыву, каб падтрымліваць Украіну сумай па 70 мільярдаў еўра ў 2026 і 2027 гадах. Расія можа пакласці канец гэтай вайне. Чым хутчэй мы скончым гэты канфлікт, тым лепш для Еўропы, Расіі і міру ва ўсім свеце, — заявіў Фрыдрых Мерц.
Канцлер Германіі выказаў надзею, што саміт у Анкары будзе імпульсам для НАТА стаць мацнейшым і больш аб’яднаным.
Саміт НАТА ў Анкары праходзіў у канструктыўнай атмасферы, ацаніў эксперт па міжнародных справах Барталамей Кот(Bartłomiej Kot). Паводле яго, гэта адбылося ў першую чаргу дзякуючы дыскусіям, прысвечаным развіццю патэнцыялу еўрапейскай абаронна-прамысловай базы і яе сувязям з амерыканскай прамысловасцю.
— За кулісамі ўсяго гэтага — штодзённай працы НАТА, адбываецца шмат цікавых і адчувальных аператыўных дасягненняў, якія, безумоўна, таксама адпавядаюць амерыканскаму бачанню, то бок канцэпцыі «НАТА 3.0», якая бярэ пад увагу большую адказнасць еўрапейцаў за канвенцыйную абарону Еўропы. Але трэба прызнаць, што яны (дасягненні — рэд.) таксама рэалізуюць нашы інтарэсы, якія заключаюцца ва ўмацаванні еўрапейскага патэнцыялу. Гэта дзве рэчы, якія не абавязкова павінны быць узаемавыключальнымі, — заявіў эксперт.
Каментатары звяртаюць увагу на тое, што рабочая сесія саміту была кароткай, каб засяродзіцца на прадметнай дыскусіі і абмежаваць магчымасць спрэчак паміж Еўропай і ЗША.
Магчыма, больш важнымі былі сустрэчы, якія адбыліся на палях саміту, то бок сустрэчы палітыкаў, лабістаў і падпісанні буйных кантрактаў на закупку ўзбраенняў.
У адказ на патрабаванні ЗША еўрапейскія краіны і Канада абавязаліся ўзяць на сябе большую адказнасць за абарону. Было пацверджана выкананне рэзалюцый Гаагскага саміту, калі гаворка ідзе пра выдаткі на абарону, а хаўруснікі абвясцілі аб новых кантрактах і закупках узбраенняў на суму, якая перавышае 50 мільярдаў долараў.
Краіны-члены НАТА гарантавалі Украіне ваенную дапамогу ў памеры 70 мільярдаў еўра да канца 2026 года і абяцалі падтрымку, як мінімум, такога ж узроўню, у 2027 годзе. У сваю чаргу Дональд Трамп падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім абяцаў даць украінцам ліцэнзію на вытворчасць ракет «Patriot» ва Украіне.
У дэкларацыі саміту ў Анкары НАТА афіцыйна пацвердзіла, што Расійская Федэрацыя ўяўляе сабой «доўгатэрміновую пагрозу» для еўраатлантычнай бяспекі, якая абапіраецца на моцныя гарантыі артыкула 5 НАТА.
Лідары НАТА заявілі, што Іран ніколі не павінен валодаць ядзернай зброяй і заклікалі да свабоды суднаходства ў Армузскім праліве.
IAR/аз