Беларусаў часам называюць занадта памяркоўнымі і замала ваяўнічымі. Аднак ваяўнічасць часам можа прыводзіць да вялізарных трагедый, наступствы якіх адчуваюцца потым доўгія гады. Пра што сведчаць гістарычныя крыўды паміж украінцамі ды палякамі, якія нават цяпер прыводзяць да ўзаемных абвінавачанняў і палітычных крызісаў. У гэтай сітуацыі для беларусаў важная выснова, што вялікія злачынствы нельга замоўчваць, і трэба ставіць на інтэлект, каб своечасова распазнаць свой шанец і выкарыстаць яго.
Даўняя трагедыя правяла да напружанасці ў адносінах паміж Варшавай і Кіевам. Прэзідэнт Украіны прысвоіў аднаму з падраздзяленняў украінскай арміі імя «герояў УПА», то бок Украінскай паўстанцкай арміі. Гэта выклікала крытыку з боку польскіх уладаў. Справа ў тым, што ў Польшчы УПА асацыюецца з трагедыяй часоў ІІ Сусветнай вайны – так званай Валынскай разні, калі салдаты УПА ладзілі чысткі польскіх жыхароў на Валыні. Дайшло да таго, што прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі пазбавіў украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ордэна «Белага Арла» – найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы.
Як глядзець на дадзеную сітуацыю беларусам, якія можна зрабіць з яе высновы. Пра гэта мы запыталіся ў вядомага беларускага палітолага Пятра Рудкаўскага.
— Гістарычныя злачынствы, каторыя здзейсніліся, – застаюцца злачынствам. Гаворка не ідзе пра адзінаццатае, ці дванаццатае стагоддзе, а ўсё ж такі ідзе пра дваццатае стагоддзе, яшчэ ці можа быць не непасрэдныя сведкі, але прынамсі іхныя дзеці ці ўнукі жывуць. І тыя злачынствы, каторыя адбываліся, мусіць называцца пайменна. Было б пажаданым, абстрагуючыся ад украінска-польскага кантэксту, у любым кантэксце гэта пасыл застаецца важным, што калі адбылося масавае забойства цывільных грамадзян, папросту гэта мусіць быць прызнанае.
Для беларусаў тут важным павінен стаць момант самаўспрыняцця, што памяркоўнасць і мірныя намеры – не загана, кажа адмысловец.
— Для беларусаў тут важны такі момант у кантэксце такога самаўспрымання. Адна з такіх рэчаў, каторыя беларусы самі часам паўтараюць і часам звонку ім навязваюць, маўляў, што вы не такія ваяўнічыя, як іншыя народы, як, напрыклад, тыя ж самыя ўкраінцы, што вы не шмат чаго дабіліся. Гэта гэта вельмі кепскае разумаванне. Справа не ў тым, каб быць ваяўнічым, напрыклад такім ваяўнічым як УПА, гаворка ідзе пра тое, каб інтэлігентна і своечасова распазнаць свой шанец.
Але цяперашні рэжым у Мінску спрабуе выставіць свае рахункі да Польшчы, абвінавачваючы, напрыклад, польскае ўзброенае падполле – Армію Краёву – у злачынствах падчас вайны.
— Гэта гісторыя. Армія Краёва дзейнічала ў ваенных абставінах, у абстаноўцы спачатку Другой Сусветнай вайны, пазней бальшавіцкай улады. Тады, калі яшчэ таксама не булы цалкам на 100% вядома, якія ў выніку ўсталююцца межы, і як будзе выглядаць новы парадак свету. Такіх масавых злачынстваў, забойства цывільных грамадзянаў з маіх гістарычных ведаў, вынікае, што не было. Будучы беларусам, для каторага вельмі важная тэрытарыяльная цэласнасць і суверэнітэт Беларусі, нясхільны любой цаной абельваць тую ці іншую сілу, каторая здзяйсняла пэўныя недастойныя ўчынкі ў стасунку да беларусаў.
Нават у цяперашняй Польшчы, некаторыя эксперты кажуць, што крытычна ставіцца да традыцыі УПА, але разумее, што ўкраінцы, якія змагаюцца сёння, шукаюць сваіх уласных сімвалаў і герояў.
— Украіна мае настолькі доўгую і багатую гісторыю, каб выбраць малюсенькі эпізоды ейнай гісторыі, як змагання УПА за незалежнасць Украіны. Празмернае падкрэсліванне, называнне ў гонар УПА пэўных вайсковых падраздзяленняў, гэта вельмі неразважлівая пазіцыя. Кантэкст змагання за незалежнасць ніяк гэтага не апраўдвае. Украіна мае настолькі багатую гісторыю, што дастаткова гістарычных рэсурсаў, наратыўных рэсурсаў, сімвалаў, каб годна ўшанаваць тыя ці іншая вайсковая падраздзялення, ці скверы, ці плошчы, ці паркі
Таксама польскі даследчык з Беластоцкага ўніверсітэту Даніэль Бацькоўскі лічыць, што можна так выбіраць герояў, каб не крыўдзіць суседзяў.
— У выпадку з Польшчай, у нас няма ніякай часткі імя Жэлігоўскага менавіта з-за нашых адносін з Літвой, і мы ведаем, што гэта было б недарэчна.
Адмысловец лічыць, што цяперашні крызіс надоўга закране польска-украінскія адносіны.
— У Польшчы ёсць крайнія сілы, і шматлікія ўкраінскія колы, якія проста карыстаюцца гэтым і не бачаць прычын адступацца. Як звычайна, гэта не прывядзе ні да чаго іншага, як звычайна, да вяртанне ўзаемных абвінавачванняў, вяртання медалёў, да эскалацыі, якая нікому не служыць, акрамя Расійскай Федэрацыі. Спроба аднавіць адносіны будзе яшчэ больш складанай, перш за ўсё з-за вайны, і пасляваенных чаканняў.
Нявырашаныя гістарычныя пытанні могуць у будучыні ажыць у абсалютна нечакана момант, асабліва як іх выцягваюць і выкарыстоўваюць палітычныя сілы. Гэта дае ж вонкавым акторам дадатковы інструмент уздзеяння. Гледзячы на польска-украінскую гістарычную спрэчку, беларусы павіны зрабіць высновы: гістарычныя крыўды нельга змоўчваць, іх лепш вырашаць, мірным інтэлігентным шляхам.
Юры Ліхтаровіч