Беларуская Служба

У Гродзенскай вобласці сілавікі затрымалі не менш за 5 чалавек

22.09.2022 18:01
Затрыманні адбыліся ў некалькіх гарадах вобласці.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

У Гродзенскай вобласці сілавікі затрымалі не менш за 5 чалавек. Затрыманні адбыліся ў некалькіх гарадах вобласці, паведамляе тэлеграм-канал Grodno_grab.

У прыватнасці, былі затрыманыя жыхаркі Ваўкавыска Людміла Шрубок, Наталля Краўчак і Лілія Юруць. Паводле папярэдняй інфармацыі, Людмілу і Наталлю затрымалі пасля вяртання з Польшчы, Лілію – у сваёй кватэры. Праваабаронцам стала вядома, што Шрубок і Юруць затрымлівалі на антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.

У Лідзе была затрыманая настаўніца гімназіі і мясцовы жыхар Руслан Васільеў. Жанчыну затрымалі за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», мужчыну – за «заклікі супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі ў 2020 годзе і за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вядома, што Васільеву прызначылі 10 сутак арышту.

вс