Прэзідэнт прасіў: дайце мне магчымасць палепшыцца на працягу наступных пяці гадоў
- Гэта была вельмі жорсткая кампанія. Калі хтосьці пакрыўдзіўся на мяне за тое, што я сказаў, ці як я паводзіў сябе падчас выбарчай кампаніі альбо за апошнія пяць гадоў, калі ласка, даруйце мне і дайце мне шанец на паляпшэнне на наступныя пяць гадоў. Я да вас звяртаюся з просьбай - дапамажыце мне "склеіць" нашую Пoльшчу, аб'яднаць нашае грамадства. Я шчыра веру, што мы можам працягнуць узаемна руку і што гэта будзе дапаможная далонь і шчырае пацісканне рукі , - сказаў прэзідэнт Дуда ў панядзелак у мясцовасці Аджывул (Odrzywół) у Мазовіі.
Анджэй Дуда наведаў Аджывул, каб пазнаёміцца з жыхарамі гміны, у якой у другім туры выбараў ён атрымаў найлепшы выбарчы вынік у Польшчы – 86,31 працэнта падтрымкі.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта яго першая сустрэча з жыхарамі пасля прэзідэнцкіх выбараў.
яс