Дарадчык прэзідэнта Польшчы Павел Муха(Paweł Mucha) заявіў, што супрацоўніцтва Анджэя Дуды з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам –доказ агульнасці інтарэсаў і збліжэння поглядаў па найбольш важных пытаннях.
Госць Polskie Radio 24 патлумачыў, што польска-амерыканскія адносіны будуюцца на падставе паслядоўных сустрэч і размоў:
- Як кантакты на ўзроўні міністраў з адміністрацыі абодвух прэзідэнтаў, польскага Міністэрства абароны і амерыканскага Пентагона, так і размова кіраўніка польскага МЗС і дзяржсакратара ЗША сведчаць пра тое, што польска-амерыканская супраца ў галіне бяспекі, не толькі ў рамках НАТА, а таксама двухбаковая супраца, напрыклад, у галіне энергетыкі мае цесны характар.
Павел Муха дадаў, што доказам станоўчых адносін і супольнасці інтарэсаў з'яўляецца запрашэнне Анджэя Дуды на кліматычны саміт, на якім польскі прэзідэнт будзе прадстаўляць Цэнтральную і Усходнюю Еўропу.
Нагадваем, саміт, якога гаспадаром з’яўляюцца ЗША, пройдзе ў анлайн-фармаце 22-23 красавіка. Удзел прымуць 40 палітычных лідараў з усяго свету.
аз