Беларуская Служба

З 27 студзеня ў Польшчы ў аптэках можна будзе бясплатна зрабіць тэст на наяўнасць у арганізме каранавіруса

24.01.2022 11:53
У Польшчы ў аптэках можна таксама вакцынавацца супраць каранавіруса.
Testy na COVID-19 w aptekach. NRA: przewidujemy znaczne zainteresowanie
Testy na COVID-19 w aptekach. NRA: przewidujemy znaczne zainteresowanieMikel Allica/Shutterstock

З 27 студзеня ў Польшчы ў аптэках можна будзе бясплатна зрабіць тэст на наяўнасць у арганізме каранавіруса. Кошты будзе аплочваць дзяржаўны Нацыянальны фонд аховы здароўя, а тэставанне будзе адбывацца без накіравання ўрача.

Аптэка, якая захоча прыступіць да праграмы ўсеагульнага тэставання, павінна мець асобнае памяшканне для працэдуры, а персанал прайсці падрыхтоўку.

Паводле фармацэўтаў, усеагульнае тэставанне будзе карыстацца немалым зацікаўленнем сярод насельніцтва, пра што можа сведчыць рост продажаў тэстаў: толькі ў снежні мінулага году польскія аптэкі прадалі амаль 1 млн штук экспрэс-тэстаў на антыген SARS-CoV-2.

У Польшчы ў аптэках можна таксама вакцынавацца супраць каранавіруса. Да сённяшняга дня толькі ў аптэках зроблена больш за 1 млн прышчэпак сярод грамадзян, старэйшых за 15 гадоў.

вс