Беларуская Служба

ISW: Украіна пачынае вызначаць хаду вайны

05.08.2022 11:10
Украіна перахапіла стратэгічную ініцыятыву і змушае Расію пераразмяркоўваць сілы і мяняць прыярытэты ў адказ на ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA

Да такой высновы прыйшлі эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у чарговай справаздачы, паведамляе BBC.

Расійская армія ўсё часцей перакідвае асабовы склад і тэхніку ў Херсонскую і Запарожскую вобласці, што шкодзіць намаганням па захопу Славянска і Северска, ад якіх яна, падобна, адмовілася. Расія таксама перакідвае артылерыю і авіяцыю ў Крым з іншых рэгіёнаў Украіны.

Раней расійскія сілы ўжо адводзілі або прыпынялі наступальныя аперацыі на Харкаў і Кіеў, каб захапіць Луганскую вобласць. Аднак тады гэта было зроблена па ініцыятыве Крамля, зыходзячы з прыярытэтаў камандавання.

Цяпер жа расійскія войскі рэагуюць на пагрозу ўкраінскага контрнаступлення ў Херсонскай вобласці, а не свядома выбіраюць мэты для канцэнтрацыі сваіх намаганняў.

юл