Беларуская Служба

Брусель пачынае адмаўляцца ад жорсткіх экалагічных нормаў

15.05.2024 11:02
Улады ЕС больш баяцца ўльтраправых, чым глабальнага пацяплення.
Europejski Zielony Ład może okazać się zbyt kosztowny dla krajów UE
Europejski Zielony Ład może okazać się zbyt kosztowny dla krajów UEshutterstock/vchal

Rzeczpospolita піша, што Еўрапейская камісія знізіла патрабаванні ў адносінах уладальнікаў фермерскіх гаспадарак плошчай менш за 10 гектараў.

Выданне прыводзіць выказванне польскага фермера, які ўдзельнічаў у пятніцу ў пратэсце супраць так званага «Зялёнага ладу» (Green Deal). Паводле яго слоў, яму прыйдзецца прадаць гаспадарку, калі не зменіцца правіла, што кожны год частка зямлі павінна адпачываць, нельга яе апрацоўваць. «Адзінае, да чаго гэта вядзе, — гэта тое, што рынак будзе поўны імпартных прадуктаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, дзе такія абмежаванні не дзейнічаюць», - сказаў фермер пан Януш.

Акцыі пратэсту адбываюцца па ўсёй Еўропе ўжо шмат месяцаў. У многіх сталіцах расце страх, што, з-за расчаравання фермераў, крайнія, папулісцкія і антыеўрапейскія правыя сілы значна ўзмоцняць свой уплыў не толькі на выбарах у Еўрапарламент 9 чэрвеня, але і ў многіх нацыянальных парламентах. У канцы сакавіка восем краін-членаў нечакана адмовіліся ад падтрымкі аднаго з палажэнняў, якія асабліва хвалююць сялян – патрабавання даваць гадавы адпачынак частцы фермерскіх угоддзяў.

Да 2027 года гаспадаркі плошчай да 10 гектараў больш не будуць кантраляваць на выкананне экалагічных стандартаў: усе атрымаюць падтрымку з Бруселя. Больш буйныя гаспадаркі могуць разлічваць на дапамогу, калі адбываюцца «экстрэмальныя з'явы надвор'я». Радыкальна аслаблены таксама патрабаванні да севазвароту.

Еўрапейская сельская гаспадарка адказвае за прыкладна 11% выкідаў вуглякіслага газу. Аднак адмова ад жорсткіх правіл «Зялёнага ладу» распаўсюджваецца і на іншыя сектары эканомікі, уключаючы транспарт і будаўніцтва.

нг