Беларуская Служба

Савет Рэспублікі прагаласаваў за прыпыненне ўдзелу Беларусі ў Дамове аб звычайных узбраеннях у Еўропе

06.05.2024 14:00
Раней Беларусь ужо прыпыняла дзеянне дамовы ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі.
Будынак Савета Рэспублікі БеларусьАўтар: Андрэй Дзмітрыеў (http://fgb.by/viewtopic.php?p=60515#60515), Георгій Лаўроў (1895—1967) - http://fgb.by/viewtopic.php?t=898&postdays=0&postorder=asc&start=315, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35320125

Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект «Аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе», паведамілі ў прэс-службе Мінабароны. Палата прадстаўнікоў прагаласавала за гэты праект 17 красавіка. Цяпер патрэбен подпіс Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтая дамова рэгулявала колькасць узбраенняў у краінах НАТА і краінах Варшаўскай дамовы, нагадвае «Свабода». Законапраект не азначае выхаду Беларусі з гэтага міжнароднага пагаднення, але прадугледжвае прыпыненне яго дзеяння ў краіне.

«У практычным плане гэта будзе азначаць прыпыненне перадачы дзяржавай – удзельніцай дамовы інфармацыі аб звычайных узбраеннях і тэхніцы Рэспублікі Беларусь, прыёму і правядзення інспекцый у мэтах кантролю за выкананнем колькасных абмежаванняў у дачыненні да звычайных узбраенняў і тэхнікі, устаноўленых палажэннямі дамовы», – патлумачылі раней у Палаце прадстаўнікоў.

У Мінабароны раней паяснялі, што прыпыненне дзеяння Дамовы не адаб’ецца на колькасці беларускіх Узброеных сіл.

Раней Беларусь ужо прыпыняла дзеянне дамовы ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі. Цяпер жа дамова будзе прыпыненая цалкам. Да гэтага дамову дэнансавала Расія. Яе дзеянне таксама прыпынілі ЗША і іншыя ўдзельнікі дамовы.

Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе падпісалі ў лістападзе 1990 года ў Парыжы 16 краін – удзельніц НАТА і шэсць краін – удзельніц Варшаўскай дамовы (так званыя краіны сацыялістычнага лагера). Набыла моц яна 9 лістапада 1992 года. З гэтага часу дамова дзейнічала для Беларусі.

Гэтая дамова зʼявілася ў час, калі зніжалася супрацьстаянне паміж двума блокамі: краінамі НАТА і краінамі сацыялістычнага лагера. У той час дакумент быў скіраваны на кантроль колькасці ўзбраенняў. Там былі прапісаныя квоты ў колькасці ўзбраенняў па пяці асноўных катэгорыях: танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты, баявыя самалёты.

Абедзвюм групам дзяржаў – удзельніц гэтай дамовы дазвалялася мець роўную колькасць звычайных узбраенняў і баявой тэхнікі. Была прапісаная дакладная колькасць тэхнікі як для абодвух блокаў у цэлым, так і для паасобных краін.

З ратыфікацыяй дадатковых дакументаў узнікалі праблемы: не ўсе краіны былі гатовыя іх падпісваць. Напрыклад, Літва, Латвія і Эстонія наагул адмовіліся далучацца да Дамовы, як і Славенія, Альбанія і Харватыя.

Узнікалі дадатковыя пытанні і да Расіі. Асноўнае – вывад войскаў з тэрыторыі Малдовы і Грузіі. Расія ад гэтага адмовілася. Яшчэ ў 2007 годзе Пуцін падпісаў указ, які прыпыняў дзеянне дамовы на тэрыторыі Расіі.

аз

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/9394" data-width="100%"></script>