Беларуская Служба

Сікорскі падчас візіту ў ЗША: Мы хочам мець добрыя адносіны з Белым Домам, незалежна ад таго, хто тут кіруе

05.05.2024 17:28
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі наведвае ЗША з афіцыйным візітам.
minister Spraw Zagranicznych RP Radosław Sikorski
minister Spraw Zagranicznych RP Radosław SikorskiMSZ/Sebastian Indra. Źródło: Flickr/PolandMFA/CC BY-NC 2.0 DEED

Кіраўнік польскай дыпламатыі сустрэўся з прадстаўніком Белага дому і дарадцам былога прэзідэнта Дональда Трампа.

— Сустракаліся мы як з дзейснай адміністрацыяй, як і з блізкімі супрацоўнікамі кандыдата ад рэспубліканцаў. Польшча хоча мець як найлепшыя адносіны з ЗША, незалежна ад таго, хто тут кіруе. Не паўторым памылак нашых папярэднікаў, калі стаўка робіцца толькі на адзін колер, — заявіў Радаслаў Сікорскі.

Міністр МЗС Польшчы таксама прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай штодзённай газетай Financial Times. Галоўнай мэтай візіту Радаслава Сікорскага ў сталіцу ЗША быў удзел у панэльнай дыскусіі аб вайне ва Украіне і яе наступствах.

вх