Беларуская Служба

Да летніх канікул урад зліквідуе Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро

06.05.2024 10:16
Міністр каардынатар спецслужбаў Польшчы заявіў, што вынікі аўдыту ў службах будуць накіраваныя прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе, які выступае супраць ліквідацыі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро.
Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюроФота: cba.gov.pl

Урад Польшчы збіраецца зліквідаваць Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро яшчэ да летніх канікул. Міністр каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Сямоняк паведаміў, што да таго часу будзе прыняты закон аб ліквідацыі гэтай структуры.

Цяпер у сілавых структурах краіны праводзіцца аўдыт, але, як паведаміў міністр, яго вынікі будуць таемнымі:

- Аўдыт яшчэ трывае, але ўжо выяўленыя істотныя парушэнні. Напрыклад, палітызацыя сілавой структуры, марнатраўства дзяржаўных сродкаў і адсутнасць ясных працэдураў. Увесь змест аўдыту не можа быць рассакрэчаны, але нейкая яго частка напэўна стане вядома грамадскасці.

Міністр каардынатар спецслужбаў Польшчы таксама заявіў, што вынікі аўдыту ў службах будуць накіраваныя прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе, які выступае супраць ліквідацыі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро. Міністр выказаў надзею, што гэтыя дадзеныя пераканаюць прэзідэнта змяніць сваё меркаванне.

iar/ez