Беларуская Служба

На спецыяльных цягніках Польскай чыгункі можна будзе адправіцца на футбольны чэмпіянат

17.05.2024 16:44
Квіткі можна купіць у два бакі з аднолькавым нумарам сядзячага месца.
.  PKP Intercity.
Ілюстрацыя. Цягнік PKP Intercity.Фота: X/PKPIntercity

З сённяшняга дня можна набыць квіткі на цягнікі, якія даставяць заўзятараў на матчы польскай зборнай падчас чэмпіянату "Еўра-2024". Цягнікі будуць ісці з Варшавы ў Гамбург і Дортмунд. Кошт білета ў абодва бакі складае прыкладна 250 злотых у залежнасці ад курсу еўра.

Міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак паведаміў, што цягнікі будуць спыняцца ў некалькіх гарадах, у тым ліку ў Кутна, Коніне, Познані і перад польска-нямецкай мяжой. Усяго ўлады чыгункі падрыхтавалі 1400 білетаў.

На пуці выйдуць чатыры пары цягнікоў. Прэзідэнт Польскай дзяржаўнай чыгункі (PKP) Intercity Януш Маліноўскі сказаў, што час адпраўкі падабраны такім чынам, каб заўзятары прыбывалі на месца ў дні матчаў. Цягнікі ў Дортмунд і Гамбург адправяцца з Варшавы вечарам у дзень перад матчам і прыбудуць у пункт прызначэння ў дзень гульні. Пасля матчу, увечары, цягнік вяртаецца ў Польшчу. Квіткі можна купіць у два бакі з аднолькавым нумарам сядзячага месца.

Цягнікі PKP Intercity рэгулярна ходзяць з Варшавы ў Берлін, адкуль можна адправіцца на мясцовым транспарце ў іншыя гарады Германіі.

IAR/нг