Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што за першыя дні рэгістрацыі (яна пачлася з 1 мая) запісалася больш за 1600 добраахвотнікаў.
Такія камендатуры маюць быць сувязным звяном паміж вайскоўцамі і грамадзянскімі асобамі.
Агулам такіх пунктаў па ўсёй краіне 26.
Запіс валанцёраў плануецца да канца жніўня. Улады Літвы хочуць, каб жыхары краіны ведалі, як абараніць свае дамы ў выпадку магчымага нападу, куды ісці і як дапамагчы адзін аднаму. Задача асобных штабоў — барацьба з дыверсійнымі групамі, абарона крытычнай інфраструктуры, стварэнне пунктаў кіравання, кантроль за эвакуацыяй. Запісацца ў камендатурах могуць усе грамадзяне, але ў арміі не хаваюць, што будуць рады людзям з вайсковымі навыкамі або профільнай адукацыяй.
Валанцёры возьмуць удзел у вучэннях, падчас якіх атрымаюць зброю, бронекамізэлькі, процівагазы і іншую вайсковую тэхніку. Першыя трэніроўкі могуць пачацца ў кастрычніку.
IAR/вх