Сёння выключна а 12:00 гадзіне па польскаму часе (13:00 час беларускі) на Першым канале Польскага радыё прагучыць гімн Еўрасаюза ў сувязі з 20-годдзем уступлення Польшчы ў ЕС.
Згодна са старадаўняй традыцыяй у гэты час на Першым канале гучыць гейнал з вежы кракаўскага Мар'яцкага касцёлу, апавяшчаючы поўдзень. Сённяшні дзень стане выключэннем – «Ода да радасці» нямецкага паэта і гісторыка Фрыдрыха Шылера з'явіцца ў эфіры, каб такім чынам адзначыць 20-годдзе прысутнасці Польшчы ў Еўрасупольнасці.
Гімн Еўрасаюза – гэта фрагмент 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена, заснаваны на тэксце паэмы Фрыдрыха Шылера. Аранжыроўка версіі, якая выкарыстоўваецца ў якасці гімна Еўрасаюза, была зробленая Гербертам фон Караянам.
«Ода да радасці» стала гімнам Еўрасаюза ў 1985 годзе.
вс