Беларуская Служба

Ізраіль правядзе аперацыю супраць ХАМАС у Рафаху

30.04.2024 15:01
Ізраільскія танкісты на мяжы Сектару Газа чакаюць сігнал для атакі, мэтай якой стане канчатковы разгром тэрарыстаў з ХАМАС. 
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Ізраіль правядзе аперацыю супраць ХАМАС у Рафаху, на поўдні Газы, незалежна ад таго, ці будзе дасягнута пагадненне аб спыненні агню і вызваленне закладнікаў. «Мы не скончым вайну раней, чым дасягнём усіх мэт», — заявіў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Ізраілю генерал Герцы Галеві зацвердзіў планы наступу на Рафах, горад, размешчаны на мяжы з Егіптам, дзе, паводле ізраільскай выведкі, знаходзіцца ядро ​​сіл ХАМАС і яго камандзіры. Аднак у горадзе і ваколіцах ёсць таксама цывільнае насельніцтва, а таксама, паводле ацэнак, больш за мільён бежанцаў з іншых раёнаў Сектару Газа.

Ізраільскія танкісты на мяжы Сектару Газа чакаюць сігнал для атакі, мэтай якой стане канчатковы разгром ХАМАС. Аднак і саюзнікі Ізраіля, і міжнародныя арганізацыі папярэджваюць, што наступ прывядзе да велізарных страт сярод мірнага насельніцтва. Тактычны план аперацыі, як паведамляюць ізраільскія СМІ, прадугледжвае этапы наступлення, якія дазваляюць прыпыняць або працягваць ваенныя дзеянні ў залежнасці ад вынікаў перамоў з ХАМАС.

ПР/юл