Беларуская Служба

У Германіі назіраецца мінімальны рост ВУП

30.04.2024 17:21
ВУП Германіі ў першым квартале павялічыўся на дзве дзясятых адсотка. Гэта мінімальнае павелічэнне, але Берлін задаволены, бо чакаў меншага значэння гэтага паказчыка.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Lalmch from Pixabay/CC0

Эканамісты прагназавалі рост валавога ўнутранага прадукту ў адну дзясятую. Інстытут IFO нават чакаў адмоўнага выніку, які будзе азначаць тэхнічную рэцэсію, бо ў апошнім квартале мінулага года нямецкая эканоміка зафіксавала падзенне ВУП — настолькі істотнае, што вынік за ўвесь год таксама аказаўся адмоўным. Два адмоўныя кварталы запар, паводле эканамічных падручнікаў, назвалі б гэта рэцэсіяй.

Гэтага ўдалося пазбегнуць, але немцы з трывогай і надзеяй глядзяць на кожны апублікаваны цяпер паказчык, таму што на практыцы эканамічнае запаволенне добра відаць.

Колькасць беспрацоўных у красавіку павялічылася як у параўнанні з сакавіком, так і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беспрацоўнымі застаюцца два мільёны семсот пяцьдзясят тысяч чалавек, на 160 тысяч больш, чым год таму.

Аднак інфляцыя запаволілася. Другі месяц запар гэты паказнік знаходзіцца на ўзроўні 2,2 працэнта. Аднак, гэтую статыстыку псуе інфармацыя ад  пекараў: хлеб за чатыры гады падаражэў на траціну, а колькасць пякарняў і кваліфікаваных пекараў скарачаецца.

ПР/юл