Нельга выключыць, што гэта робіцца, каб забяспечыць магчымасць усталяваць татальнае назіранне за грамадствам.
Гаворка ідзе аб усталёўцы новай сеткі камер відэаназірання. Вядома, што ў Вілейцы іх ужо налічваецца 184, яны могуць распазнаваць твары людзей і аўтамабільныя нумары. Па ўсёй Беларусі плануецца павялічыць колькасць відэакамер да 40 тысяч.
У міліцыі не хаваюць, што гэты інструмент забеспячэння бяспекі грамадзян быў запазычаны ў РФ, дзе падобная практыка татальнага кантролю над людзьмі ўжо даўно выкарыстоўваецца кіруючым рэжымам.
Крыніца: Баста!