Беларуская Служба

Былы польскі суддзя, які збег у Беларусь, прыйшоў да польскай абмасады з беларускімі прапагадыстамі

17.05.2024 10:32
Здарэнне адбылося ў пятніцу раніцай.
Rzecznik MSZ: Tomasz Szmydt usiłował nagabywać polskiego przedstawiciela dyplomatycznego
Rzecznik MSZ: Tomasz Szmydt usiłował nagabywać polskiego przedstawiciela dyplomatycznegobelta.by & Rzecznik MSZ/X

Былы польскі суддзя, які збег у Беларусь, чакаў разам з беларускімі прапагандыстамі, каб пасварыцца з польскім дыпламатычным прадстаўніком перад амбасадай у Мінску. Пра гэта ў сацсетках паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Павел Вроньскі напісаў, што здарэнне адбылося ў пятніцу раніцай. «Сёння раніцай перад будынкам амбасады ў Мінску Томаш Шмыт у атачэнні беларускіх рэжымных журналістаў і службоўцаў спрабаваў праследаваць польскага дыпламатычнага прадстаўніка», — паведаміў ён на сайце «Х».

Пра тое, з якімі прэтэнзіямі Шмыт звярнуўся да дыпламата, Павел Вроньскі сказаў Польскаму радыё.

- Спадар Шмыт, наколькі ўдалося зразумець, лічыць, што яго пакрыўдзілі ў Польшчы, паступілі з ім несправядліва. Мы мяркуем, што калі ён лічыць, што польская дзяржава паступіла з імі несправядліва, ён можа прыехаць у польскую дзяржаву, даць паказанні, чаму так сталася. Ёсць толькі адна праблема – у Польшчы на яго выдадзены ордар на арышт за шпіёнскую дзейнасць у карысць Беларусі.  

Былы суддзя Томаш Ш. уцёк з Польшчы і застаецца ў Беларусі. Польская пракуратура абвінаваціла яго ў шпіянажы на карысць замежнай дзяржавы і выдала ордар на арышт, які распаўсюджваецца на тэрыторыю Польшчы. Раней варшаўскі суд пастанавіў арыштаваць завочна Томаша Ш. на тры месяцы.

IAR/нг