Польскае Міністэрства замежны спраў заявіла, што «Польшча выказвае поўную салідарнасць з Германіяй і Чэхіяй у сувязі з варожай кампаніяй у кіберпрасторы, якая вядзецца супраць іх палітычных партый і дэмакратычных інстытутаў».
«Абедзве краіны публічна ўсклалі адказнасць за гэтыя дзеянні на групоўку Advanced Persistent Threat 28, якую кантралюе Расійская Федэрацыя. Польшча, якая таксама з'яўляецца адной з мішэняў нападаў APT 28, рашуча асуджае неаднаразовыя, непрымальныя і шкодныя дзеянні, якія праводзяцца ў кіберпрасторы расійскімі суб'ектамі», — падкрэслілі ў МЗС.
«Наша пазіцыя па гэтым пытанні выказана ў заявах Еўрапейскага саюза і НАТА. Мы заклікаем усе краіны, асабліва Расію, прыватныя кампаніі і фізічных асоб выконваць прынцыпы адказных паводзін у кіберпрасторы. Ва ўмовах пастаяннага росту пагроз у кіберпрасторы Польшча актыўна працуе над абаронай нацыянальнай крытычнай інфраструктуры, павышэннем устойлівасці і ўмацаваннем кіберабароны», — падкрэслілі ў МЗС.
ПР/юл