Па ўсёй Польшчы назіраецца засуха. У некаторых рэгіёнах на захадзе і ў цэнтры краіны дажджоў не было каля трох тыдняў.
Гжэгаж Валіеўскі, прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі, паведаміў, што дэфіцыт ападкаў назіраўся ўжо ў красавіку. Май таксама сухі, паводле нормы павінна выпасці на 50 літраў вады больш.
Практычна ва ўсёй краіне вільготнасць глебы ў каранёвай зоне апусцілася ніжэй за 35 працэнтаў. «А ў некаторых ваяводствах сітуацыя яшчэ горшая. Напрыклад, у Люблінскім і Лодзінскім рэгіёнах вільготнасць месцамі апусцілася ніжэй за 15%», — сказаў Валіеўскі.
Недахоп ападкаў і высокая тэмпература таксама спрыяюць зніжэнню ўзроўню вады ва ўсіх рэках Польшчы. Эксперты не выключаюць, што калі ў бліжэйшыя тыдні не выпадзе дастатковая колькасць ападкаў, могуць быць выдадзены першыя ў гэтым годзе гідралагічныя папярэджанні, звязаныя з засухай.
Сёння па поўдні чакаюцца дажджы. Заўтра зона ападкаў распаўсюдзіцца на ўсю краіну. Нядзеля таксама чакаецца дажджлівай.
IAR/нг