На Аўдзееўскім напрамку ўкраінскія войскі адбілі 34 расійскія атакі ў раёнах Архангельскага, Новааляксандраўкі, Сакалава і Новапакроўскага. На Бахмуцкім напрамку было адбіта 27 атак у раёнах Белагораўкі, Новага, Кілішчаўкі ды Андрыеўкі. Украінцы таксама абаранілі свае пазіцыі на Куп'янскім, Ліманскім, і Нова-Паўлаўскімнапрамках. Вораг хоча ўвайсці ў Часоў Яр, каб навязаць украінскай арміі вулічныя баі.
Расійскія вайскоўцы нанеслі 5 ракетных і 105 авіяўдараў, 91 раз абстралялі ўкраінскія пазіцыі і населеныя пункты з некіраваных рэактыўных сістэм.
Украінская авіяцыя атакавала 13 расійскіх груповак войск і тры камандныя пункты. Ракетныя падраздзяленні абстралялі расійскі камандны пункт і дзве артылерыйскія пазіцыі.
За апошнія суткі ўкраінцы знішчылі 1260 рускіх інтэрвентаў. Усяго ж з пачатку поўнамаштабнага ўварвання нашы абаронцы ліквідавалі ўжо 473 тысячы акупантаў.
ПР/юл