Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША ў Кіеве: Дапамога ўжо ідзе 

14.05.2024 16:36
Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіне неабходная як мага хутчэйшая вайсковая дапамога, асабліва сістэмы СПА
  ()
Абаронцы Украіны (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock/Bumble Dee

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведвае Кіеў. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Энтані Блінкен падкрэсліў, што амерыканцы захапляюцца сілай і цягавітасцю ўкраінцаў, дадаўшы, што цяпер цяжкі час, але амерыканская дапамога ідзе:

-Дапамога ўжо ў дарозе, а нешта ўжо прыйшло. Яшчэ таксама будуць пастаўкі. І гэта сапраўды паўплывае на барацьбу з расійскай агрэсіяй на полі бою. Разам з нашымі партнёрамі мы поўныя рашучасці забяспечыць поспех Украіны на полі бою. Моцная, паспяховая, свабодная Украіна — лепшы ўрок для Пуціна.

У сваю чаргу, украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіне неабходная як мага хутчэйшая вайсковая дапамога, асабліва сістэмы СПА:

-Гэта самая вялікая праблема для нас. Сёння вельмі патрэбныя дзве сістэмы Patriot для Харкава і Харкаўскай вобласці, таму што там людзі ўвесь час церпяць ад расійскіх ракетных абстрэлаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў ЗША за «найважнейшы пакет» дапамогі.

Нагадаем, у панядзелак, 13 траўня, у Белым доме заявілі, што робяць «усё магчымае» для хуткай пастаўкі зброі ва Украіну. Дарадца Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў журналістам, што новы пакет узбраенняў будзе абвешчаны «ў бліжэйшыя дні».

iar/эж