Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі адмяніў свае замежныя візіты

15.05.2024 13:30
Гэта звязана з наступам Расіі на поўначы краіны.
Пашкоджанні жылога дома ў ХаркавеPAP/PAP/Mykola Kalyeniak

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмяніў усе замежныя візіты, запланаваныя на бліжэйшыя дні. Гэта звязана з наступам Расіі на поўначы краіны.

«Будуць вызначаны новыя даты», – напісаў у Facebook прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Сяргей Нікіфараў. Візіт прэзідэнта Украіны ў Іспанію быў запланаваны на пятніцу.

Украіна накіруе дадатковыя сілы ў паўночна-ўсходнюю частку Харкаўскай вобласці, дзе ідзе расійскі наступ.

«Прэзідэнт заслухаў даклад начальніка Генштаба Анатоля Баргілевіча. Будуць задзейнічаны дадатковыя сілы і рэзервы», – гаворыцца ў паведамленні прэзідэнцкай адміністрацыі.

Расіяне прасунулі пазіцыі ў раёне горада Ваўчанск Харкаўскай вобласці больш чым на 3 кіламетры. З мінулага тыдня там працягваецца наступ расійскай арміі.

Пра гэта сведчаць мапы ваенных дзеянняў, апублікаваныя аналітычным парталам Deep State. Паводле яго, вораг знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы горада.

IAR/аз

Дзяржсакратар ЗША нечакана прыбыў у Кіеў

14.05.2024 10:00
Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Э. Блінкен сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны У. Зяленскім, прэм'ер-міністрам Дз. Шмыгалем і міністрам замежных спраў Дз. Кулебай.

Дзяржсакратар ЗША ў Кіеве: Дапамога ўжо ідзе 

14.05.2024 16:36
Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што Украіне неабходная як мага хутчэйшая вайсковая дапамога, асабліва сістэмы СПА