Беларуская Служба

Масква і Пекін будуць каардынаваць дзейнасць на міжнароднай арэне

16.05.2024 10:01
Гэта першая замежная паездка Уладзіміра Пуціна пасля вяртання на пасаду ў Крамлі. 
Уладзімір Пуцін прыбыў на цырымонію прывітання са старшынём КНР Сі Цзіньпінам у Доме народных сходаў у ПекінеEPA/SERGEY GUNEEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA.

Масква і Пекін будуць каардынаваць дзеянні на міжнароднай арэне, заявіў Уладзімір Пуцін, які знаходзіцца з візітам у Кітаі. Дыктатара, якога абвясцілі ў вышук за ваенныя злачынствы, прыняў кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін.

Пасля першых сустрэч Уладзімір Пуцін шмат казаў аб расійска-кітайскім супрацоўніцтве, узорных адносінах і каардынацыі міжнароднай дзейнасці. Яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Кітай робіць крокі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, але пакуль не сказаў, ці размаўлялі пра гэта Пуцін і Сі. Хутчэй за ўсё, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца падчас асабістай сустрэчы кітайскага кіраўніка ды Пуціна.

Гэта першая замежная паездка Уладзіміра Пуціна пасля вяртання на пасаду ў Крамлі. 

ПР/юл