Беларуская Служба

У Польшчы стартавала вытворчасць новай мадэлі Alfa Romeo (ФОТА + ВІДЭА)

18.05.2024 08:03
Польшча будзе адзіным месцам выпуску Alfa Romeo Junior.
Alfa Romeo Junior
Alfa Romeo JuniorAlfa Romeo Junior/STELLANTIS

У Польшчы стартавала вытворчасць аўтамабіля Alfa Romeo Junior. Прычым адзіным месцам выпуску будзе толькі Польшчы, а дакладна – завод глабальнага канцэрну Stellantis, у склад якога ўваходзіць марка Alfa Romeo. 

Прадстаўлены нядаўна кампактны кросовер Alfa Romeo, які першапачаткова атрымаў назву Milano, пачаў кар'еру са скандалу, у цэнтры якога аказалася менавіта яго назва. Па заяве самой кампаніі Alfa Romeo, назва Milano была абраная разам з фанатамі і энтузіястамі маркі, бо менавіта ў Мілане пачалася гісторыя кампаніі Alfa Romeo.

Alfa Romeo Junior/STELLANTIS Alfa Romeo Junior/STELLANTIS

Аднак адразу пасля афіцыйнай прэм'еры аўтамабіля высветлілася, што яго імя пярэчыць італьянскаму закону аб абароне правоў спажыўцоў, паколькі аўтамабіль будуць выпускаць толькі ў Польшчы. Больш за тое, італьянцы, у тым ліку палітыкі, пачалі абурацца на тое, што, маўляў, назва не можа быць італьянскай, бо аўтамабіль у Італіі не выпускаецца. Такім чынам, праблемай стала месца вытворчасці паркетніка: выпуск арганізаваны на польскім заводзе канцэрну Stellantis, дзе ўжо робяць суплатформенныя мадэлі Jeep Avenger і Fiat 600. 

Прадпрыемства ў горадзе Тыхы было запушчанае ў 1975 годзе, прычым яго пабудавалі спецыяльна для вытворчасці ліцэнзійных аўтамабіляў Fiat. Італьянскі канцэрн выкупіў гэты завод у 1992 годзе.

Alfa Romeo Junior/STELLANTIS Alfa Romeo Junior/STELLANTIS

Нядаўна на мясцовым канвееры з'явіўся Jeep Avenger, а зараз і першая мадэль Alfa Romeo, якая атрымала назву Junior замест Milano.

вс