Беларуская Служба

Упершыню ў ХХІ ст. «Газпрам» аднатаваў гадавыя страты

07.05.2024 11:30
Іх памер склаў  629 млрд рублёў (6,9 млрд долараў). Прычына — абвал экспарту газу ў Еўропу.
Ілюстрацыя Shutterstock/BalkansCat

Як паведамляе польскі партал energetyka24.com, расійскі дзяржаўны энергетычны гігант «Газпрам» аднатаваў першыя гадавыя страты, пачынаючы з 2001 года. Іх памер склаў  629 млрд рублёў (6,9 млрд долараў). Прычына — абвал экспарту газу ў Еўропу.

У 2023 годзе «Газпрам» прадаў кліентам у Еўропе толькі 28,3 млрд кубаметраў газу. Гэта на 55% менш у параўнанні з 2022 годам. Варта адзначыць, што з пачатку другога квартала 2022 года «Газпрам» абмежаваў пастаўкі еўрапейскім кліентам — у тым ліку, у Польшчу, разарваўшы з імі дамовы.

Такім чынам упершыню за 22 гады расійская кампанія «Газпрам» паведаміла аб гадавых стратах.

эж