Беларуская Служба

Выйшла на свабоду палітзняволеная Дзіяна Чарнушына

08.05.2024 13:15
Чарнушына правяла ў зняволенні амаль 2 гады i цалкам адбыла прысуджаны ёй тэрмін.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

30 красавіка 2024 года з гомельскай жаночай калоніі выйшла на свабоду палітзняволеная Дзіяна Чарнушына. Яна цалкам адбыла прысуджаны ёй тэрмін, паведамляе «Наша Ніва».

Дзіяну Чарнушыну і яшчэ двух актывістаў Абʼяднанай грамадзянскай партыі арыштавалі ў ліпені 2022 года за ўдзел у маршы пратэсту ў жніўні 2020 года.

Дзіяна Чарнушына была прысуджаная да двух гадоў зняволення. Артур Смалякоў атрымаў столькі ж, ён таксама вызваліўся 30 красавіка.

А вось Андрусь Асмалоўскі, грамадзянскі муж Чарнушынай, атрымаў большы тэрмін – 3 гады зняволення. Да афіцыйнай даты вызвалення яму застаўся яшчэ год.

аз

Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі

06.05.2024 17:01
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года.