Беларуская Служба

ЗША спынілі пастаўкі авіябомбаў у Ізраіль

08.05.2024 11:39
Раней адміністрацыя ЗША аказвала Ізраілю істотную ваенную падтрымку.
Белы дом у ВашынгтонеCezary Piwowarczyk, CC BY-SA 4.0

Вашынгтон імкнецца прадухіліць масавую атаку на Рафах у паўднёвай частцы сектара Газа. 

Інфармацыю пра гэта паведаміў прадстаўнік Белага дома, які пажадаў застацца ананімным. Ён сказаў, што прыпыненая пастаўка складалася з 1800 бомбаў вагой 907 кг і 1700 бомбаў вагой 500 кг. Прыпыненая пастаўка не з'яўляецца часткай пакета ваеннай дапамогі Ізраілю на 17 мільярдаў долараў, прынятага ў мінулым месяцы. Гэта частка «раней выдзеленых сродкаў».

Па словах палітычных аглядальнікаў, якія цытуюць амерыканскія СМІ, прыпыненне паставак зброі для Ізраіля з'яўляецца праявай росту разыходжанняў у поглядах паміж урадам прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і адміністрацыяй Вашынгтона.
Афіцыйна бакі адмаўляюцца каментаваць гэтае пытанне.

Ізраіль вядзе інтэнсіўныя авіябамбардзіроўкі Рафаха. Ваенны кабінет Ізраіля вырашыў працягнуць ваенныя дзеянні ў раёне горада, каб прымусіць ХАМАС вызваліць ізраільскіх закладнікаў.

Учора ізраільцяне зачынілі памежны пераход у Рафах паміж сектарам Газа і Эгіптам. Сёння яны абвясцілі аб адкрыцці пераходу Керэм Шалом, які быў зачынены ў нядзелю.

Пераходы Карэм Шалом і Рафах - адзіныя маршруты для патоку гуманітарнай дапамогі ў палесцінскі сектар Газа.

яс/IAR