Беларуская Служба

Сілавікі ў цывільным учынілі хапун у Лідзе

29.04.2024 10:58
Набліжаныя да сілавікоў рэсурсы паведамілі пра затрыманне 26 красавіка ў Лідзе «некалькіх экстрэмістаў».
: zamkadomby  Telegram
Крыніца: zamkadomby / Telegram.

Некаторых асобаў хапалі людзі ў цывільным, якія выскоквалі з бусікаў – і гэта было больш падобна на напад вулічных хуліганаў, чымся на міліцэйскае затрыманне.

Колькі ўсяго асобаў трапілі за краты, праўладныя крыніцы не ўдакладняюць. Паводле каналу «Беларусь за МКАДом», схапілі пяцёх жыхароў Ліды – супрацоўнікаў аднаго прадпрыемства.

Людзей затрымлівалі і ў офісе – туды заходзілі сілавікі ў поўным рыштунку, і наўпрост на вуліцы – міліцыянты ў цывільным выскоквалі з бусікаў і нападалі, збіваючы з ног і выкручваючы рукі.

У чым абвінавачваюць затрыманых, невядома; набліжаныя да сілавікоў каналы называюць іх «экстрэмістамі», а экстрэмізмам у цяперашняй Беларусі можа быць лайк у сацсетках.

Толькі за сакавік, як падлічыў праваабарончы цэнтр «Вясна», у Беларусі 40 асобаў былі аштрафаваныя, а 44 – арыштаваныя паводле адміністратыўных справаў «з мэтаю палітычна матываванага пераследу». А за тры месяцы з палітычных прычынаў затрымалі амаль тысячу беларусаў.

ав/Белсат

У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам

29.04.2024 09:09
Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных.