Беларуская Служба

За самалётамі — цеплаходы. Беларусь хоча будаваць караблі

29.04.2024 12:15
Беларусь і Расія могуць распрацаваць сумесную праграму па суднабудаванні.
.
.belmarket.by

Пра гэта паведаміў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік.

«Супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй - не толькі самалёты. Гэта вялікі блок станкабудавання, мікраэлектронікі, аэрадромнай тэматыкі. Цяпер мы разглядаем пытанне распрацоўкі праграмы па сумесным суднабудаванні», — сказаў міністр у эфіры тэлеканала СТВ у нядзелю.

Па ягоных словах, двухбаковае супрацоўніцтва ўяўляе сабой вялікі пласт розных праектаў, якія дапаўняюць адзін аднаго ў Саюзнай дзяржаве.

«Сёння ўзгоднена 25 праектаў, на стадыі разгляду яшчэ сем. Пяць з іх ужо адобраныя расійскім бокам. Сёння засталося выбраць зусім невялікую колькасць рэсурсаў, але з улікам гэтых сямі праектаў яны ўсе, безумоўна, будуць асвоены. І з Мінпрамгандлем дасягнуты дамоўленасці аб выдзяленні яшчэ аднаго траншу пад высокатэхналагічныя сумесныя праекты», — адзначыў кіраўнік Мінпрама Беларусі Аляксандр Рагожнік.

belmarket.by/вх