Беларуская Служба

У Мінску затрымалі студэнтаў. Сілавікі заяўляюць, што іх завербавала СБУ

29.04.2024 13:19
Затрыманыя студэнты БНТУ — дзяржаўнае ТБ сцвярджае, што яны планавалі «ўзарваць Беларусь» па ўказанні СБУ.
    .
Галоўны корпус БНТУ ў Мінску.bntu.by

Пра затрыманне студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (гэта адно з самых вялікіх ВНУ краіны, якое рыхтуе інжынераў для розных сфер эканомікі) гаворыцца ў анонсе чарговага «расследавання», якое плануюць паказаць увечары 29 красавіка на дзяржтэлеканале АНТ.

Прапагандысты сцвярджаюць, што маладыя людзі былі «завербаваныя СБУ» і планавалі «ўзарваць Беларусь».

У анонсе паказалі фрагменты відэа допытаў як мінімум чатырох маладых людзей, называюцца іх імёны.

вх