Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы на ваенную службу прызвалі рэкордную колькасць жанчын

29.04.2024 12:49
Да канца месяца ў медкамісіі явяцца прыкладна 230 тысяч чалавек.
      12-
Ваенная прысяга добраахвотнікаў тэрміновай службы з 12-й механізаванай брыгады ў ШчэцінеPAP/Marcin Bielecki

У адпаведнасці з пастановай урада ў ваенкаматы выклікаліся жанчыны 1997-2005 гадоў нараджэння, якія маюць неабходныя для арміі навыкі і адукацыю. У асноўным гэта выпускніцы медыцынскіх напрамкаў.

Толькі ў Малапольшчы больш за 1500 жанчын былі прызваны прайсці кваліфікацыю. «Гэта ўтрая больш, чым у мінулыя гады», — кажа падпалкоўнік Павел Войцік з Цэнтральнага ваеннага цэнтра рэкруцінга ў Кракаве:

-Лекаркі, медсёстры, ветэрынары, псіхолагі. Таксама жанчыны, якія закончылі курс кіравання арганізацыяй авіяруху. То бок гэта прафесіі, якіх шмат патрэбна Войску польскаму ў часе мабілізацыі і вайны.

Да канца месяца ў медкамісіі явяцца прыкладна 230 тысяч чалавек. Большасць з іх - мужчыны 2005 года нараджэння.

ав