Беларуская Служба

Вайсковая разведка Украіны: Тэлеграм блакуе нашыя найважнейшыя боты

29.04.2024 08:47
З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года мессенджер Тэлеграм стаў адным з найважнейшых інструментаў камунікацыі ў абедзвюх краінах.
.
.improvekz123/pixabay.com/CC0

Дапоўнена: Украінскія боты, якія з'яўляюцца важнай часткай барацьбы з расійскай дэзінфармацыяй, ужо разблакіраваныя, паведаміў Украінскі цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі.

Кіраўніцтва папулярнага месенджара Тэлеграм заблакавала значную частку афіцыйных ботаў, якія супрацьстаялі расійскаму ўварванню ва Украіну - паведаміла ў панядзелак украінская ваенная выведка.

Заблакаваны, у тым ліку, галоўны разведвальны бот, гаворыцца ў паведамленні разведкі ў Тэлеграм. Ва ўкраінскай ваеннай выведцы адзначылі, што хоць некаторыя боты заблакаваныя, даныя карыстальнікаў, якія з імі ўзаемадзейнічаюць, знаходзяцца ў бяспецы.

Бот - гэта праграмнае забеспячэнне ў дадатку, якое можа функцыянаваць незалежна і выконваць запраграмаваныя задачы з дапамогай інструкцый. Такое праграмнае забеспячэнне можа, сярод іншага, імітаваць размовы з людзьмі або збіраць даныя.

Тэлеграм са штаб-кватэрай у Дубаі з'яўляецца адным з самых папулярных прыкладанняў для абмену паведамленнямі. Заснавальнікам дадатку з'яўляецца расіянін Павел Дураў, які быў вымушаны пакінуць краіну ў 2014 годзе, калі адмовіўся блакаваць акаўнты апазіцыянераў у іншым дадатку. З-за ціску расійскіх уладаў Дураў прадаў прыкладанне ў 2014 годзе.

З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года мессенджер Тэлеграм стаў адным з найважнейшых інструментаў камунікацыі ў абедзвюх краінах. І расійскія, і ўкраінскія ўлады выкарыстоўваюць дадатак для інфармавання насельніцтва аб актуальных праблемах. Месенджар Дурава таксама стаў важным месцам атрымання нефільтраванай інфармацыі аб вайне Расіі супраць Украіны.

ав

«Кіберпартызаны» выклалі ў сетку паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт на працягу дзевяці гадоў

28.04.2024 16:01
Раней яны паведамлялі аб узломе сайта ведамства.