Беларуская Служба

Украіна працуе над падрыхтоўкай да першага інаўгурацыйнага саміту міру ў чэрвені

29.04.2024 11:49
Украінскі бок разам з камандамі ключавых партнёраў працуе над тым, каб зрабіць саміт сапраўды глабальным.
Уладзімір Зяленскіфота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі адзначае, што будуць прадстаўлены ўсе кантыненты:

-Розныя куткі свету, розныя погляды на глабальнае развіццё. Але ўсе яны аднолькава прызнаюць, што Статут ААН і асноўныя міжнародныя канвенцыі з'яўляюцца абавязковымі дакументамі для кожнай краіны свету, у тым ліку для такой краіны, як Расія, дзе пануе вар'яцтва.

Прэзідэнт Зяленскі адзначыў, што большасць свету павінна прымусіць Расію да міру. Паводле яго, менавіта ў чэрвені можа пачацца шлях да справядлівага міру.

Украіна таксама рыхтуемся да саміту НАТА, які пройдзе гэтым летам. Неабходны моцны палітычны сігнал: Альянс не павінен баяцца сваёй сілы або ўхіляцца ад уласных асноў - кожная краіна, якая падзяляе агульныя каштоўнасці і гатова іх рэальна абараняць, заслугоўвае запрашэння далучыцца да Альянсу, канстатаваў Уладзімір Зяленскі.

ав

Вайсковая разведка Украіны: Тэлеграм блакуе нашыя найважнейшыя боты

29.04.2024 08:47
З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года мессенджер Тэлеграм стаў адным з найважнейшых інструментаў камунікацыі ў абедзвюх краінах.